Мінск 17:56

Колькасць дзяцей у Беларусі з 2000 года скарацілася на велічыню, якая перавышае насельніцтва Гомеля

Ілюстрацыйнае фота: prostooleh / freepik.com

29 траўня, Позірк. На 1 студзеня 2026 года ў Беларусі налічвалася 1.716.303 дзіцяці, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Гэта на 48.006 менш, чым было год таму (1.764.309; -2,72%), і на 675.566 менш, чым было на пачатку 2000 года (2.391.869; -28,24%), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.

Такім чынам, колькасць дзяцей у Беларусі з 2000 года скарацілася на велічыню, якая перавышае насельніцтва Гомеля, дзе жыве каля 500 тыс. чалавек.

Варта адзначыць, што масавая міграцыя сем’яў з дзецьмі, выкліканая вострым грамадска-палітычным крызісам, які распачаўся ў 2020 годзе, у статыстыцы амаль не адлюстроўваецца.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: