Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх травеньскіх таргах

29 траўня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 траўня.
Курс долара вырас да 2,76 рубля (+0,01%; +0,0004), еўра — да 3,2109 (+0,25%; +0,0076), юаня — да 4,0544 за 10 (+0,08%; +0,0031).
Расійскі рубель патаннеў да 3,854 за 100 (-0,24%; -0,0098).
На адыходзячым працоўным тыдні (25–29 траўня) курс долара вырас на 0,34% (з 2,7506 да 2,76), юаня — на 0,14% (з 4,0487 да 4,0544 за 10), еўра — на 0,87% (з 3,18); расійскага рубля — знізіўся на 0,12% (з 3,8586 да 3,854 за 100).
Па выніках чатырох месяцаў 2026 года Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 2,75% (з 2,9027 да 2,8230 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
У першай тройцы Казахстан — 8,18%, Расія — 4,28% і Арменія — 2,77%. За Беларуссю ідзе Узбекістан са зніжэннем курсу на 0,42% і Грузія — на 0,12%.
Долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,01%; Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,41%, Таджыкістане — на 1,63%, Малдове — на 2,88% і Украіне — на 4,00%.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей у Беларусі з 2000 года скарацілася на велічыню, якая перавышае насельніцтва Гомеля (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЗ пачатку траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 2.345 спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



