Следчы камітэт праводзіць праверку па факце масавага атручэння дашкольнікаў у Барысаве

3 чэрвеня, Позірк. На даручэнне Генеральнай пракуратуры Следчы камітэт праводзіць праверку па факце масавага атручэння дзяцей дашкольнага ўзросту ў Барысаве (Мінская вобласць), паведамляе нагляднае ведамства.
Па выніках праверкі “будзе дадзеная крымінальна-прававая ацэнка” таго, што адбылося.
“Міністэрствам аховы здароўя і адукацыі даручана правесці адпаведныя санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы”, — гаворыцца ў паведамленні.
У рэлізе Генпракуратуры адзначаецца, што 2 і 3 чэрвеня ў прыёмнае аддзяленне Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы з прыкметамі харчовага атручэння дастаўлена 29 дзяцей, “выхаванцаў розных устаноў адукацыі горада”.
3 чэрвеня дзяржСМІ паведамілі, што 27 дзяцей дашкольнага ўзросту з млоснасцю і ванітамі дастаўлена напярэдадні вечарам у інфекцыйнае аддзяленне Барысаўскай ЦРБ, на наступны дзень па меддапамогу звярнуўся яшчэ адзін пацыент з падобнымі сімптомамі.
Паводле слоў галоўнага ўрача бальніцы Аляксандра Дразда, самаадчуванне дзяцей паляпшаецца, але яны працягнуць лячыцца ў стацыянары.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінскай вобласці Аляксандр Тарасенка паведаміў, што сітуацыя стабільная, а дзеці знаходзяцца ў здавальняючым стане.
Падкрэслівалася, што спецыялісты занальнага і абласнога цэнтраў з вечара 2 чэрвеня працуюць у Барысаве, каб “мінімізаваць рызыку распаўсюджвання вострых кішэчных інфекцый сярод насельніцтва”.
Дзе і чым атруціліся дзеці, не паведамляецца.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



