Зяленскі — Пуціну: Вы хочаце яшчэ больш уцягнуць у вайну Беларусь, і цяпер мы вымушаныя рыхтавацца яшчэ і да гэтага

Уладзімір Зяленскі
Фота: president.gov.ua
4 чэрвеня, Позірк. Украіна прапануе скончыць вайну з Расіяй без прыцягнення пасярэднікаў, “у фармаце паміж намі і вамі”. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 4 чэрвеня прэс-службай прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ягоным адкрытым лісце прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну.
“Я прапаную вам сустрэчу. Усе чулі, як вашы прадстаўнікі, усміхаючыся, казалі, што я нібыта магу прыехаць у Маскву. Але пасля такіх 26 гадоў [ад прыходу да ўлады Пуціна] украінскаму лідару ў вашай сталіцы, як і расійскаму лідару ў Кіеве, рабіць няма чаго“, удакладніў сваю прапанову Зяленскі. Раней у тым жа лісце ён адзначыў, што палову з 26 гадоў улады ў Расіі Пуцін правёў “у вайне супраць Украіны“.
Пры гэтым Зяленскі заўважыў, што “ёсць краіны, якія традыцыйна прымаюць лідараў для развязання пытанняў вайны і міру. Швейцарыя, Турцыя, краіны арабскага свету, многія могуць і хочуць прыняць гэтую сустрэчу”. “Да пачатага паміж намі двухбаковага трэка могуць далучыцца іншыя пэўныя ўдзельнікі”, — заявіў Зяленскі, не згадаўшы сярод перамоўных пляцовак Беларусь, куды яго і Пуціна зазывае Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь у лісце ўкраінскага прэзідэнта наўпрост згадваецца адзін раз: “Мы бачылі дакументы выведкі аб тым, што вы цяпер разглядаеце планы вайны яшчэ і на 2027 і 2028 гады. Таксама мы ведаем, што вы спадзяецеся, што балістыка зробіць для вас тое, чаго не зрабіла ўсё астатняе. Вы хочаце яшчэ больш уцягнуць у вайну Беларусь, і цяпер мы вымушаныя рыхтавацца яшчэ да гэтага“.
Ускосна Зяленскі згадаў Беларусь яшчэ раз. Адзначыўшы, што пасля заканчэння вайны абедзвюм краінам патрэбныя будуць гарантыі бяспекі, прэзідэнт Украіны прапанаваў, каб гарантамі бяспекі выступілі Еўропа і ЗША. Пры гэтым “мы ўжо мелі досвед многіх дагавораў з Расіяй і мінскіх пагадненняў (2014 і 2015 года. — “Позірк”.), якія не спрацавалі”.
29 траўня міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў пра “асіметрыю” ў стасунках Украіны і Беларусі. У прыватнасці, “асіметрычным крокам“ Украіны ў дачыненні да Беларусі ён лічыць той факт, што, “калі Лукашэнка выступіў з даволі дзіўнай прапановай кантактаў на ўзроўні лідараў“, у Кіеў была запрошаная Святлана Ціханоўская.
“Нам ёсць з кім гаварыць. Палітыка ў дачыненні да Беларусі становіцца сістэмнай. Прызначаны амбасадар МЗС па асаблівых даручэннях”, — адзначыў міністр.
22 траўня Сібіга назваў“ вельмі дзіўнай ” прапанову Лукашэнкі сустрэцца з Зяленскім, якая прагучала днём раней. Ён заявіў, што ў Кіеве працягваюць лічыць Лукашэнку саўдзельнікам злачынства супраць Украіны і патрабаваць яго пакарання“. Адначасова ён анансаваў візіт ва Украіну Ціханоўскай, які адбыўся 25-26 траўня.
Каментуючы планы Украіны на беларускім трэку, ён падкрэсліў, што лічыць роднаснымі гістарычныя мэты Украіны і Беларусі. “Мы павінныя дапамагчы Беларусі стаць еўрапейскай калегай, таму што Беларусь — гэта таксама Еўропа“, — патлумачыў міністр.
21 траўня Лукашэнка чарговы раз заявіў пра сваю падрыхтоўку да вайны.
“Мы рыхтуемся да вайны. Не будзе гэтай вайны — ну і дзякуй богу, што яе не будзе. Мы не хочам гэтай вайны. Але мы памятаем урокі 1939-1941 гадоў. Вы памятаеце, што аж да Масквы фашысты дайшлі. <…> Таму на ўсялякі выпадак мы рыхтуемся па поўнай праграме. А ўжо будзе вайна ці не — гэта не ад нас залежыць“, — сказаў ён дзяржСМІ, наведваючы ракетную брыгаду Узброеных сіл у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, дзе прайшлі манеўры ў рамках “сумеснай з Расіяй трэніроўкі ядзерных сіл“.
“Калі і будзем мы ўцягнутыя ў вайну, у тым ліку калі гэта будзе супраць Украіны, толькі ў адным выпадку — калі яны зробяць супраць нас агрэсію. Мы ўцягвацца ў вайну ва Украіне не збіраемся. У гэтым няма ніякай неабходнасці. Ні грамадзянскай, ні ваеннай“, — дадаў Лукашэнка, прапанаваўшы Зяленскаму сустрэцца.
Раней у той жа дзень, 21 траўня, Зяленскі заявіў пра ўзмацненне групоўкі войскаў каля мяжы з Беларуссю. Паводле яго слоў, 20 траўня на пасяджэнні стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага на падставе інфармацыі “розных выведак“ адносна “магчымай, патэнцыйнай эскалацыі з боку ворага“ прынятыя “адпаведныя рашэнні“.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка

