Пазыкі прадпрыемстваў за студзень — красавік выраслі на 11,2% у гадавым вымярэнні і перавысілі 123 млрд рублёў

16 чэрвеня, Позірк. За студзень — красавік 2026 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадпрыемствамі прадукцыі склала 7,8% (на год раней 8%; -0,2 працэнтнага пункта), рэнтабельнасць продажаў — 6,4% (6,6%; -0,2 п.п.), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Дэбіторская запазычанасць (пазыкі прадпрыемству) на 1 траўня вырасла да 105,5 млрд рублёў (93,4 млрд; +13%), у тым ліку пратэрмінаваная — 12,2 млрд (10,8 млрд; +13%).
Крэдыторская запазычанасць (пазыкі прадпрыемства) павялічылася да 123,5 млрд (111,1 млрд; +11,2%), у тым ліку пратэрмінаваная — 13,3 млрд (12,8 млрд; +3,9%).
За студзень — сакавік 2026 года затраты на 100 рублёў вырабленай прадукцыі (работ, паслуг) склалі 90,10 рубля (за тры месяцы 2025-га — 89,81), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Белстата.
Яны знізіліся ў Брэсцкай вобласці да 90,13 рубля (90,28 адпаведна), Віцебскай — да 92,07 (96,80), Гомельскай — да 92,44 (94,22).
Выдаткі павялічыліся ў Гродзенскай вобласці да 93,65 рубля (89,87), Мінскай — да 89,31 (88,33), Магілёўскай — да 95,88 (93,62), Мінску — 86,74 (85,34).
Па выніках студзеня — сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 2.244 стратныя арганізацыі — на 34,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (1.665).
Негатыўная сітуацыя назіраецца ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы.
Найбольшы рост у гадавым вымярэнні ў першым квартале адзначаны ў Гомельскай і Мінскай абласцях — рост на 65,1% (са 146 да 241) і на 45,1% (з 293 да 425) адпаведна.
Далей ідуць: Магілёўская вобласць — на 36,2% (са 152 да 207), Брэсцкая — на 35,9% (са 192 да 261), Гродзенская — на 33,8% (са 151 да 202), Віцебская — на 32,2% (з 12 610 да 748).
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



