Пасля трагедыі з беларускімі дзецьмі ў РФ Лукашэнка загадаў забараніць “усякія паездкі” без дазволу і дзяржнагляду

18 чэрвеня, Позірк. Забараніць “усякія паездкі” без дазволу і дзяржаўнага нагляду загадаў Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня — на наступны дзень пасля таго, як у Бранскай вобласці РФ трапіў пад удар аўтобус з юнымі беларускімі спартсменамі.
Палітык выказаўся на гэты конт, заслухоўваючы даклад аб прапановах па карэктаванні мерапрыемстваў плана будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл на 2026–2030 гады.
“Я не хачу тут нікога асуджаць, але папрасіць нашых людзей, і асабліва бацькоў, калі мы маем справу з дзецьмі: трэба пасядзець дома гэты час. Трэба займацца футболам і іншымі мерапрыемствамі тут. Тут больш камфортна ў ціхай, спакойнай краіне”, — цытуе спікера яго прэс-служба.
Лукашэнка таксама адзначыў ролю бацькоў, якія “арганізавалі гэтую паездку ці то на адпачынак, ці то для таго, каб трэніраваць людзей гуляць у футбол у Геленджыку”.
“Слухайце, у нас што, не хапае зямлі для таго, каб у футбол гуляць? У нас палёў не хапае для таго, каб па-чалавечы нармальна і дзецям, і дарослым камандам займацца футболам? Хапае”, — сказаў ён.
Спікер таксама заявіў, што не хоча асуджаць прыватную кампанію-перавозчыка, якая ажыццяўляла транспартаванне.
“Яны працавалі законна — індывідуальныя прадпрымальнікі. Знялі аўтобус, паехалі, — сказаў Лукашэнка. — А цяпер некаторыя прэтэнзіі выстаўляюць. Не трэба нам выстаўляць прэтэнзіі. Трэба дарослым людзям, нам, і, перш за ўсё, бацькам больш акуратна да гэтага ставіцца”.
Як паведамляў напярэдадні намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў, у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе № 2 Рэчыцкага раёна бацькамі і трэнерамі ў прыватным парадку была арганізавана група навучэнцаў для выезду на аздараўленне і для трэніровак па футболе.
“Для ажыццяўлення паездкі быў заключаны дагавор з недзяржаўнымі перавозчыкамі ІП і ПУП, зарэгістраванымі ў Рэчыцкім і Калінкавіцкім раёнах. Ажыццяўлялася перавозка грамадзян у колькасці 88 чалавек па маршруце Рэчыца — Геленджык”, — сказаў чыноўнік, дадаўшы, што перавозчыкамі быў выбраны небяспечны маршрут — “практычна ў прыфрантавой зоне”.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі згаданай школы трапіў пад удар у Бранскай вобласці РФ. У транспартным сродку знаходзіліся 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння.
Пацярпела восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей. Іх шпіталізавалі ў бальніцы Бранскай вобласці (аднаму дзіцяці зробленая аперацыя). Ранкам 18 чэрвеня пецярых дзяцей і аднаго дарослага з расійскіх бальніц павезлі ў медустановы Мінска. Астатнія вярнуліся ў Рэчыцу напярэдадні ўвечары.
Сярод тых, хто суправаджаў дзяцей, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула. Жанчына родам з Луганска (акупаваная тэрыторыя Украіны), доўга жыла ў Беларусі.
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу.
Лукашэнка пракаментаваў здарэнне праз суткі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з кіраўніком Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта новыя механізмы супрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры тыдні колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



