Лукашэнка падпісаў закон пра ратыфікацыю пагаднення з М’янмай, дзе кіруе ваенная хунта, аб супрацоўніцтве па лініі мытні
18 чэрвеня, Позірк. Законы аб ратыфікацыі трох міжнародных дагавораў падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла 18 чэрвеня яго прэс-служба.
Падпісаны закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення Беларусі і М’янмы (там кіруе ваенная хунта) аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. “У мэтах выяўлення, спынення і расследавання мытных правапарушэнняў” вызначаюцца парадак “узаемадзеяння і формы надання ўзаемнай дапамогі мытнымі органамі дзвюх краін”.
Ратыфікаванае пагадненне з Інданезіяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі “вызначае парадак абыходжання з такой інфармацыяй, меры яе абароны, а таксама кампетэнтныя органы, адказныя за рэалізацыю пагаднення”.
Акрамя таго, падпісаны закон аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змянення ў пагадненне аб парадку фарміравання і выканання бюджэту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) ад 1 снежня 2017 года. Замацоўваецца магчымасць выплаты узносаў у бюджэт ШАС дзяржавамі — членамі арганізацыі не толькі ў доларах ЗША, але і ў іншых валютах.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаМіліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася "спыняць масавыя беспарадкі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБольш за палову аб'ёму ВУП забяспечылі з пачатку года Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


