СК РФ абвінаваціў украінскіх военачальнікаў ва ўдары па аўтобусе з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці

23 чэрвеня, Позірк. Загад на ўдар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі аддалі камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ Роберт Броўдзі і начальнік ГУВ Мінабароны Украіны Алег Івашчанка, сцвярджае афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Святлана Пятрэнка.
Паводле яе слоў, якія прыводзіць расійскае агенцтва ТАСС, непасрэднымі выканаўцамі атакі былі “вайсковец памежнай камендатуры хуткага рэагавання “Шквал” 7-га памежнага атрада Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Ігар Жукаў, вайсковец падраздзялення беспілотных сістэм “Хімера” 105-га памежнага атрада ДПСУ Дзмітрый Ткачэнка, а таксама вайсковец 73-га марскога цэнтра спецыяльных аперацый УСУ Уладзіслаў Навум”.
Пятрэнка заявіла, што ў дачыненні да гэтых людзей вынесеныя пастановы “аб прыцягненні ў якасці абвінавачаных паводле ч. 3 арт. 205 КК РФ (здзяйсненне тэрарыстычнага акта, які прывёў да гібелі людзей)”. Арганізаваныя мерапрыемствы па “абвяшчэнні іх у міжнародны вышук і наступным абранні меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту завочна”.
Адзначаецца, што СК РФ “высвятляе асобы іншых саўдзельнікаў злачынства”. Справу расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне СК РФ ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам Беларусі.
Паводле інфармацыі ТАСС, кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі ў РФ Юрый Селіверстаў на амбасадарскім круглым стале “па сітуацыі на Украіне” падзякаваў свайму расійскаму калегу Сяргею Лаўрова, усім “расійскім сябрам” і “міжнародным партнёрам”, якія выказалі спачуванні і “жорстка асудзілі гэтую бесчалавечную атаку”. “Шчыра дзякуем расійскаму боку за ўсебаковую, у тым ліку медыцынскую, дапамогу пацярпелым”, — сказаў беларускі дыпламат.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі рэчыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 (Гомельская вобласць) трапіў пад удар у Бранскай вобласці РФ. У транспартным сродку, які накіроўваўся з Рэчыцы ў Геленджык, знаходзілася 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння. Там жа былі ўдзельнікі мясцовай танцавальнай студыі.
Першапачаткова заяўлялася, што пацярпела восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей (расійскі бок дагэтуль прыводзіць такія звесткі). Пазней МЗС Беларусі ўдакладніла, што пацярпелых шэсць, у тым ліку пяць — дзеці. Іх шпіталізавалі ў бальніцы Бранскай вобласці (аднаму дзіцяці зробленая аперацыя). 18 чэрвеня пецярых дзяцей і аднаго дарослага з расійскіх бальніц перавезлі ў медустановы Мінска. Астатнія вярнуліся ў Рэчыцу ўвечары 17 чэрвеня.
Сярод тых, хто суправаджаў дзяцей, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула.
Расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады ды прапаганда адразу абвінавацілі Украіну ў тым, што здарылася.
У дзень інцыдэнту Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што ўкраінскі бок не датычны да ўдару па аўтобусе. Абвінавачанні ў гэтым спікер Генштаба Андрэй Кавалёў назваў “чарговай інфармацыйнай правакацыяй Крамля”. Вайсковае камандаванне заявіла таксама, што ў акрэслены перыяд Сілы абароны Украіны не выкарыстоўвалі беспілотныя лятучыя апараты па цэлях на тэрыторыі Бранскай вобласці.
Упаўнаважаны Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец “тэрмінова звязаўся” з беларускім бокам і выказаў жаданне далучыцца да “празрыстага і бесстаронняга ўстанаўлення ўсіх фактаў і абставін гэтага здарэння”. Ці адказаў Мінск на ягоны зварот, невядома, але з заяў чыноўнікаў і ведамстваў вынікае, што ў сітуацыі “разбіраюцца” толькі прадстаўнікі Беларусі і РФ.
Лукашэнка 18 чэрвеня заявіў, што ў аўтобус з беларускімі дзецьмі трапіў менавіта ўкраінскі дрон: “Мы не спяшаемся рабіць нейкія высновы, але мы дакладна канстатуем факт, што гэта беспілотнік украінскага паходжання”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы 19 чэрвеня гэту сітуацыю, адзначыў наступнае: “Усе ўжо прызналі, і міжнародныя эксперты, і мне здаецца, што таксама і рускія прызнаюць або, скажам так, не адкрыта, што гэты ўдар быў не наш. Як гэта звязваць? Вельмі проста: рускія будуць рабіць шмат розных правакацый для таго, каб уцягнуць народ Беларусі ў гэту вайну”.
Той, хто ўдарыў па аўтобусе ў Бранскай вобласці РФ, спрабаваў сутыкнуць Беларусь з Украінай — Вальфовіч

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржава па-ранейшаму рэгулюе цэны на 26% спажывецкага кошыка — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі зменшылася доля продажу айчынных прадуктаў харчаванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа другі квартал 2026 года вырасла доля насельніцтва працаздольнага ўзросту, занятага ў эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


