Смерць у закрытым аўтамабілі на сонца ў спякоту надыходзіць на працягу 15–60 хвілін — лекар

24 чэрвеня, Позірк. Пра смяротную небяспеку знаходжання ў закрытым аўтамабілі на сонцы ў спякоту заявіла кіраўніца Мінскага гарадскога цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга на прэс-канферэнцыі 24 чэрвеня.
Сустрэча са СМІ з удзелам прадстаўнікоў сістэмы аховы здароўя, МНС і Міністэрства лясной гаспадаркі была арганізаваная пазапланава ў сувязі з надыходам вельмі гарачага надвор’я. Паводле прагнозу Белгідрамета, 26 і 27 чэрвеня па захадзе чакаецца да 33 градусаў вышэй за нуль. Матэматычныя мадэлі даюць далейшае павышэнне тэмпературы да 38-40 градусаў (на захадзе і ў цэнтры краіны).
Паводле слоў Каўрага, зачынены салон машыны становіцца парніком. Пры вулічнай тэмпературы 32 градуса за 15 хвілін паветра ў салоне выграваецца да 67 градусаў.
На прэс-канферэнцыі прагучалі вядомыя рэкамендацыі не працаваць у спякоту на дачных участках, не знаходзіцца на сонцы з 11 да 16-17 гадзін, не ўваходзіць разгарачаным у ваду, не ўжываць алкаголь і ледзяныя безалкагольныя напоі, скараціць спажыванне прысмакаў, не ўсталёўваць на кандыцыянеры занадта нізкія тэмпературныя рэжымы (менш 22-25 градусаў) і інш.
Тэма працоўнай дзейнасці ў спякоту, акрамя як на лецішчах, не абмяркоўвалася.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



