Зяленскі: Развіццё прыгранічнай інфраструктуры агрэсіі з боку Беларусі мае быць спыненае

25 чэрвеня, Позірк. У Беларусі — “пад відавочным расійскім уплывам” — рэалізуюцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы да “патэнцыйнага пашырэння агрэсіі супраць Украіны”, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, спаслаўшыся на адпаведны даклад часовага выканаўцы абавязкаў кіраўніка Службы знешняй выведкі Алега Лугоўскага.
“Уздоўж нашай дзяржаўнай мяжы ў Беларусі завяршаецца будаўніцтва інфраструктуры дарог і баз захоўвання боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў, якія не маюць ніякага іншага сэнсу, акрамя ваеннага, — напісаў палітык у сваім тэлеграм-канале. — Гэта прыгранічныя напрамкі Кобрын — Ковель, Іванава — Маневічы, Лунінец — Сарны, Рэчыца — Карасцень і Гомель — Чарнігаў. Мы ведаем, што ў расійскіх дакументах гэта апісваецца менавіта ў кантэксце задач так званай “СВА” (“спецыяльнай ваеннай аперацыяй” рэжымы ў Маскве і Мінску называюць поўнамаштабную вайну РФ супраць Украіны. — “Позірк”.)”.
Зяленскі адзначыў, што Беларусь атрымала ад Украіны “неабходныя сігналы адносна такой дзейнасці, а таксама адносна ўсіх іншых фарматаў яе супрацы з Расіяй у інтарэсах зацягвання і маштабавання вайны”.
“Беларусь ведае, якія крокі з яе боку неабходныя для міру. Развіццё прыгранічнай інфраструктуры агрэсіі з боку Беларусі мае быць спыненае. Крокі, скіраваныя на дээскалацыю і мір, маюць быць зробленыя менавіта беларускім бокам”, — падкрэсліў украінскі прэзідэнт.
19 чэрвеня Зяленскі даў Аляксандру Лукашэнку тыдзень на зняцце з вышак рэтранслятараў для навядзення расійскіх дронаў уздоўж мяжы з Украінай: “Калі ён гэта не зробіць, зробім мы”. Палітык таксама заклікаў спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскай арміі.
На наступны дзень у звароце да суайчыннікаў ён заявіў, што Украіне вядома “пра чатыры такія рэтранслятары ў Беларусі — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях”, і паўтарыў, што Беларусь “мае час, каб дэмантаваць гэтае абсталяванне”.
24 чэрвеня Зяленскі паведаміў, што абсталяванне спыніла працу двума днямі раней: “Дэмантавалі [рэтранслятары] ці не, я, шчыра кажучы, пакуль не ведаю. Але мы працуем над гэтым, і я вельмі пільна сачу і штодзённыя даклады атрымліваю. Факт, што рэтранслятары на сёння не працуюць”.
Лукашэнка заявіў, што не хоча ваяваць з украінскімі механізатарамі і даяркамі


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

