У першы дзень анамальнай спякоты на метэастанцыях Беларусі абнавілася 10 тэмпературных рэкордаў

27 чэрвеня, Позірк. Дзесяць тэмпературных рэкордаў, у тым ліку 65-гадовай даўніны, абнавілася на метэастанцыях Беларусі 27 чэрвеня, у першы дзень анамальнай спякоты, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.
Усе новыя максімумы адзначаныя на захадзе краіны, які першым трапіў пад уплыў гарачага паветра.
У Высокім і Драгічыне тэмпература дасягнула 33,9 градуса, у Брэсце — 33,8, у Кобрыне і Пружанах — 33,7, у Івацэвічах і Пінску — 33,4.
Рэкорды 1961 года перапісаныя ў Брэсце (было 32,7 градуса), Пружанах (31,5), Ваўкавыску (32,4 супраць 32,1) і Гродне (32,1 супраць 31,2).
Абсалютны максімум для 27 чэрвеня трымаецца 141 год (35,5 градуса ў 1885 годзе ў Пінску).
28 чэрвеня Белгідрамет прагназуе да 38 градусаў, 29-га — да 39, 30-га — да 36.
Абсалютны рэкорд месяца — 37,1 градуса (23 чэрвеня 2021 года ў Акцябрскім), за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года) — 38,9 (8 жніўня 2010 года в Гомелі).
- Грамадства, ПалітыкаПалітычныя структуры павінны супрацоўнічаць з грамадскімі ініцыятывамі — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–7 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар з'яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


