Паводле папярэдніх звестак, у Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд чэрвеня за ўсю гісторыю метэаназіранняў

28 чэрвеня, Позірк. Новы тэмпературны рэкорд чэрвеня за ўсю 145-гадовую гісторыю інструментальных метэаназіранняў зафіксаваны ў Беларусі.
Паводле аператыўных звестак Белгідрамета, якія прааналізаваў “Позірк“, ранейшы максімум перавышаны на 0,2 градуса: у Брэсце ў раннія вечаровыя гадзіны 28 чэрвеня паветра прагрэлася да 37,3 градуса. Папярэдні экстрэмум пратрымаўся пяць гадоў (37,1 градуса ў Акцябрскім 23 чэрвеня 2021 года).
Рэкорд дня, паводле папярэдніх звестак, перавышаны на 3 градусы (34,3 у Лельчыцах у 2022 годзе). Пры гэтым на ўсходзе краіны халадней на 10-14 градусаў.
Канчатковыя даныя стануць вядомыя пасля 22 гадзін.
На 28 чэрвеня сіноптыкі прагназавалі да 38 градусаў. 29 чэрвеня чакаецца да 39 градусаў, 30-га — да 37, 1 ліпеня — да 36.
Абсалютны рэкорд тэмпературы — 38,9 градуса (8 жніўня 2010 года ў Гомелі).
У першы дзень анамальнай спякоты, 27 чэрвеня, на метэастанцыях краіны было перакрыта 10 лакальных тэмпературных максімумаў.


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+