Мінск 22:41

Паводле папярэдніх звестак, у Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд чэрвеня за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Ілюстрацыя: "Позірк"

28 чэрвеня, Позірк. Новы тэмпературны рэкорд чэрвеня за ўсю 145-гадовую гісторыю інструментальных метэаназіранняў зафіксаваны ў Беларусі.

Паводле аператыўных звестак Белгідрамета, якія прааналізаваў Позірк, ранейшы максімум перавышаны на 0,2 градуса: у Брэсце ў раннія вечаровыя гадзіны 28 чэрвеня паветра прагрэлася да 37,3 градуса. Папярэдні экстрэмум пратрымаўся пяць гадоў (37,1 градуса ў Акцябрскім 23 чэрвеня 2021 года).

Рэкорд дня, паводле папярэдніх звестак, перавышаны на 3 градусы (34,3 у Лельчыцах у 2022 годзе). Пры гэтым на ўсходзе краіны халадней на 10-14 градусаў.

Канчатковыя даныя стануць вядомыя пасля 22 гадзін.

На 28 чэрвеня сіноптыкі прагназавалі да 38 градусаў. 29 чэрвеня чакаецца да 39 градусаў, 30-га — да 37, 1 ліпеня — да 36.

Абсалютны рэкорд тэмпературы — 38,9 градуса (8 жніўня 2010 года ў Гомелі).

У першы дзень анамальнай спякоты, 27 чэрвеня, на метэастанцыях краіны было перакрыта 10 лакальных тэмпературных максімумаў.

Падзяліцца: