Праз статус гісторыка-культурнай каштоўнасці пашкоджаны пажарам дом у цэнтры Мінска адновяць пад навуковым кіраўніцтвам

29 чэрвеня, Позірк. Пашкоджаны пажарам дом па вуліцы Леніна, 9 у Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі, у сувязі з чым вызначаны навуковы кіраўнік праекта па яго аднаўленні, паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама па выніках пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях, якое прайшло 29 чэрвеня.
Пад чыім менавіта навуковым кіраўніцтвам будзе адноўлены будынак, сталічныя ўлады не ўдакладнілі.
Адзначаецца, што практычна ўвесь дах пацярпелага дома мае быць разабраны і ўтылізаваны. Такім чынам, яе аднаўленне з’яўляецца “ключавым пытаннем”, першачарговая задача — “абарона ад траплення ападкаў”, гаворыцца ў паведамленні.
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на пасяджэнні даручыў “аператыўна вывучыць стан перакрыццяў”, “сумесна з усімі зацікаўленымі пачаць разбор і вываз пашкоджаных канструкцый”, а таксама “распрацаваць праект супрацьаварыйных мерапрыемстваў, які ўключае абарону ад ападкаў і аднаўленне даху”.
Даручана таксама зрабіць усё неабходнае, каб аднавіць падачу электраэнергіі і газу.
“Службы ЖКГ ужо пачалі абследаванне жылых памяшканняў на прадмет фіксацыі месцаў паверажэння і заліцця. Пасля праведзеных мерапрыемстваў, складання актаў, будуць адпрацоўвацца пытанні кампенсацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Раней кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы Раман Мельнік заявіў, што тыя жыхары пацярпелага дома, каму было неабходна, расселеныя.
Як паведамляў “Позірк“, тушэнне буйнога пажару, які ўзнік увечары 28 чэрвеня на гарышчы шасціпавярховага жылога дома па вуліцы Леніна, 9 у цэнтры Мінска, працягвалася каля васьмі гадзін.
Згодна з паведамленнямі МНС і Мінгарвыканкама, плошча пажару спачатку ацэньвалася ў 400, затым больш як у 1.000 кв. метраў. Было задзейнічана 13 адзінак тэхнікі і 53 работнікі МНС, пазней прыбылі яшчэ 14 адзінак тэхнікі і каля 70 работнікаў ведамства, прыцягваўся Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння “Зубр” МНС. Быў задзейнічаны дрон з цеплавізарам.
Выратавана 3 чалавекі, эвакуявана 5, загінулых няма.
Тушэнне агню ўскладнялася гарачым надвор’ем (каля 30 градусаў вышэй за нуль на момант узгарання).
Пацярпелы дом — помнік сталінскай архітэктуры 1950-х гадоў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 чэрвеня — 9 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



