Уладальнік незаконнага арсенала з Магілёва на падставе рашэння пракурора змешчаны пад варту

30 чэрвеня, Позірк. 52-гадовы жыхар Магілёва змешчаны пад варту на падставе рашэння намесніка пракурора абласнога цэнтра, паведаміла 30 чэрвеня прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Сцвярджаецца, што ён “у нявызначаны час незаконна набыў 75 патронаў рознага калібру, каля паўтара кілаграма пораху і трацілу, 2 ручныя гранаты, а таксама запальнікі і дэтанатары да іх, тратылавыя шашкі і карабін “Маўзер”. Мужчына захоўваў арсенал у сябе дома да траўня 2026 года, пакуль яго не выняла міліцыя падчас вобшуку.
У дачыненні да жыхара Магілёва распачатая крымінальная справа за “незаконнае набыццё і захоўванне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбухных прылад” (ч. 2 арт. 295 КК).
Пра затрыманне гэтага чалавека 24 чэрвеня паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. Тады было заяўлена, што яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры падтрымцы байцоў АМАП.
Адзначалася, што ў доме мужчыны знайшлі карабін з аптычным прыцэлам, дзве асколачныя гранаты, больш за 2 кг розных выбуховых рэчываў, амаль 100 патронаў да наразной агнястрэльнай зброі, ствол са ствольнай каробкай ад вінтоўкі, запальнік для ручных гранат, капсуль-дэтанатар і электрадэтанатар.
МУС таксама заяўляла, што жыхар Магілёва раней быў судзімы не толькі за “незаконнае захоўванне”, але таксама за крадзеж.
У пенсіянера ў Камянцы канфіскаваны вялікі арсенал агнястрэльнай зброі, распачатая крымінальная справа
У Дзяржынскім раёне затрыманы 62-гадовы мужчына з буйным арсеналам агнястрэльнай зброі
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік Кіева на абвінавачанні ў атацы беларускага аўтобуса: Правакацыя, прапаганда і дэзінфармацыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа 11 метэастанцыях Беларусі мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства



