Пацярпелыя ў Бранскай вобласці адмовіліся ад шпіталізацыі — Мінздароўя абвергла заяву Вальфовіча аб “цяжкім стане” кіроўцаў

2 ліпеня, Позірк. Пацярпелых у выніку атакі БПЛА на беларускі аўтобус у Бранскай вобласці (РФ) адпусцілі з бальніцы дадому, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
“Пасля аказання вычарпальнай медыцынскай дапамогі ў стабільным стане ўсе трое пацярпелых (двое кіроўцаў і пасажыр) адмовіліся ад шпіталізацыі”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Адзначаецца, што трое пацярпелых былі аператыўна дастаўленыя ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу. Пацыенты агледжаны мультыдысцыплінарнай брыгадай урачоў-спецыялістаў, праведзеныя ўсе неабходныя даследаванні, уключаючы кампутарную тамаграфію.
Таксама дзяржСМІ спасылаюцца на словы галоўнага ўрача Гомельскай абласной бальніцы Андрэя Табанькова. Ён паведаміў, што ў пацярпелых дыягнаставаныя траўмы рознай лакалізацыі, якія “не адносяцца да цяжкіх“. Паводле яго слоў, у пацыентаў здавальняючы стан.
Тым самым абвяргаецца інфармацыя, якую паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Паводле яго слоў, кіроўцы аўтобуса Мінск — Анапа, пацярпелага ў выніку атакі БПЛА ў Бранскай вобласці, знаходзяцца “ў бальніцы ў цяжкім стане”.
“Беспілотнік разарваўся перад аўтобусам і асколкамі параніла двух кіроўцаў. <…> Будзем спадзявацца, што ўрачы зробяць усё магчымае, каб выратаваць жыцці нашым грамадзянам, нашым кіроўцам”, — сказаў чыноўнік.
Інцыдэнт з аўтобусам здарыўся 2 ліпеня ў 11:55 у пункце пропуску Чырвоны камень на мяжы Гомельскай і Бранскай абласцей. У аўтобусе знаходзілася 19 пасажыраў.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ пяці банках новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі высланая група грамадзян прынамсі шаснаццаці краін, уключаючы БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларуска-польскай мяжы нелегальныя мігранты не фіксуюцца два тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



