РФ затрымала партыю ўвезеных з Беларусі курыных крылаў з падробленымі дакументамі

7 ліпеня, Позірк. Беларускі грузавік з 20 тонамі замарожаных крылаў куранят-бройлераў спынілі 3 ліпеня ў Смаленскай вобласці Расіі супрацоўнікі рэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай службы РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Прэс-служба Рассельгаснагляда паведаміла 7 ліпеня, што ведамства разам з мытняй кантралявала транзітныя грузы. Пры праверцы беларускага транспарту высветлілася, што груз адпраўлены вытворцам — ТАА “Агракамбінат “Дзяржынскі” (Мінская вобласць) казахстанскаму прадпрыемству “Акцюбінскі мясны кластар”. Пры гэтым маркіроўка на індывідуальнай і транспартнай упакоўцы была нанесеная “з парушэннем патрабаванняў, вызначаных на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
“Інспектарамі ведамства таксама выяўленыя відавочныя прыкметы фальсіфікацыі ветэрынарнага сертыфіката, — гаворыцца ў паведамленні. — У прыватнасці, папера, на якой ён выраблены, мае больш нізкую шчыльнасць; нумар, што паказвае адміністрацыйна-тэрытарыяльную прыналежнасць органа ветэрынарыі, які выдаў гэты дакумент, складаецца з адной лічбы замест дзвюх; інфармацыя пра друкарню, якая вырабіла дзяржаўны бланк, нанесеная не друкарскім спосабам. Гэты ветэрынарны сертыфікат з пазначаным на ім QR-кодам не зарэгістраваны ў сістэме электроннай ідэнтыфікацыі”.
Паведамляецца, што “па сутнасці гэтага парушэння праінфармаваныя праваахоўныя органы”. Грузавік перамешчаны на часовую стаянку “да завяршэння праверачных мерапрыемстваў”.

- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ чэрвені колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 22,4 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


