Два выпадкі гібелі на працы — на прампляцоўцы ў Магілёве і падчас земляных работ у Гродне

9 ліпеня, Позірк. Пра праверкі па фактах гібелі рабочага на прамысловай пляцоўцы ў Магілёве і дырэктара прыватнай будаўнічай арганізацыі падчас правядзення земляных работ у Гродне паведаміў 9 ліпеня Следчы камітэт.
Адзначаецца, раніцай на адным з былых магілёўскіх прадпрыемстваў, дзе вядуцца рамонтныя і будаўнічыя работы, 65-гадовы зваршчык, “маючы намер спусціцца на паверх ніжэй, адкрыў створкі дзвярэй грузавога ліфта і, не пераканаўшыся ў наяўнасці кабіны, ступіў у пустую шахту”. У выніку падзення з вышыні каля шасці метраў працоўны атрымаў траўмы, ад якіх сканаў.
Днём у гродзенскім раёне Зарыца работнікі адной з прыватных будаўнічых арганізацый выконвалі пракладку каналізацыйных сетак, пры якой падчас правядзення земляных работ адбыўся абвал грунта.
Паведамляецца, што ў траншэі знаходзіўся 41‑гадовы дырэктар фірмы, якога засыпала зямлёй. Атрыманыя траўмы таксама аказаліся смяротнымі.
У красавіку 2026 года намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Токун паведаміў, што за апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два. Паводле яго, у 2025-м зафіксаваны гістарычны мінімум колькасці смяротных выпадкаў на працы — 103.
Паводле даных Мінпрацы, асноўны фактар траўматызму — недапрацоўка наймальніка (недастатковая падрыхтоўка рабочых месц, адсутнасць распрацаваных інструкцый, навучання і інш.).


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

