Польскі перавозчык злоўлены на заніжэнні кошту лекаў пры ўвозе ў Беларусь

14 ліпеня, Позірк. Польскі перавозчык паспрабаваў занізіць мытны кошт партыі лекавых сродкаў пры ўвозе на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза праз Беларусь, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта са спасылкай на інфармацыю Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Паводле даных ведамства, груз транспартаваўся ў аўтамабілі DAF праз пункт пропуску Бераставіца (з польскага боку — Баброўнікі). Кіроўца прадставіў дакументы на тавар, аднак мытнікі высветлілі, што звесткі, якія ў іх утрымліваюцца, не адпавядаюць рэчаіснасці.
Як сцвярджае мытня, кошт партыі лекаў быў заніжаны на 53 тыс. еўра. Паводле ацэнкі ведамства, калі б схема засталася незаўважанай, гэта дало б магчымасць недаплаціць каля 45 тыс. рублёў мытных плацяжоў.
Гродзенская рэгіянальная мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 3 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак пра тавары). У выпадку прыцягнення да адказнасці перавозчыку трэба будзе заплаціць плацяжы, а таксама штраф у памеры да 30% кошту незаконна ўвезеных тавараў.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне Варшавы за мінулы тыдзень Польшу пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі, у тым ліку шесть — прымусова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


