Да санкцый ЕС супраць беларускага ТАА “Ізавак” далучыліся дзевяць краін

14 ліпеня, Позірк. Да прынятага 15 чэрвеня пакета санкцый Еўрасаюза, у якім фігуруе беларускае ТАА “Ізавак”, далучыліся дзевяць краін — Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя. Гэта вынікае з абнародаванай 14 ліпеня заявы вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Каі Калас.
Пра ўвядзенне санкцый у дачыненні да ТАА “Ізавак” — за падтрымку ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне — стала вядома месяц таму з публікацыі ў Афіцыйным журнале ЕС.
Савет ЕС адзначыў, што гэтая беларуская кампанія займаецца распрацоўкай і вытворчасцю абсталявання для вакуумнага напылення, тонкаплёначных тэхналогій, іонных крыніц, тэхналогій распылення і звязанага з імі праграмнага забеспячэння.
Заяўлена, што кампанія ўключаная ў рэестр расійскага вайскова-прамысловага комплексу. У РФ яе інтарэсы прадстаўляе партнёр — ТАА “Інжынірынгавая група”, у дачыненні да якога 15 чэрвеня таксама ўведзеныя санкцыі ЕС.
Паводле звестак Еўрасаюза, ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну “Ізавак” і афіляваныя з ёй кампаніі, якія ўваходзяць у аднайменную групу, паставілі расійскім падрадчыкам абароннага сектара прадукцыю прыкладна на 200 млн долараў.
Такім чынам, адзначалася ў публікацыі, “Ізавак” аказвае матэрыяльную падтрымку расійскаму вайскова-прамысловаму комплексу, у тым ліку ўдзельнічаючы ў распрацоўцы, вытворчасці або пастаўках вайсковага абсталявання і тэхналогій.
Пра тое, што сярод замоўцаў беларускай групы кампаній “Ізавак” выяўленыя прадпрыемствы вайскова-прамысловага комплексу Расіі і ад пачатку вайны ва Украіне ёю было пастаўлена прадукцыі на суму каля 200 млн долараў, гаварылася ў дакладзе Беларускага расследвальніцкага цэнтра летась у красавіку.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы зараз актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



