У афіцыйнай назве БПЦ цяпер пазначаная прыналежнасць да Маскоўскага патрыярхата

16 ліпеня, Позірк. Святы сінод Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) на пасяджэнні 16 ліпеня ўхваліў “прынятыя Сінодам Беларускага Экзархата змены ў Статут Рэспубліканскага аб’яднання “Беларуская Праваслаўная Царква” (БПЦ) з уключэннем у гэта найменне дапаўнення” — “Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхата”, вынікае з паведамлення на сайце РПЦ.
Як паведамлялася раней, на пасяджэнні 24 ліпеня 2025 года Святы сінод РПЦ прыняў рашэнне “нагадаць” БПЦ, што “афіцыйныя найменні” Беларускага экзархата, а таксама яго “кананічных структур — епархій, прыходаў, манастыроў, падворкаў ды іншых” — павінны змяшчаць словазлучэнні “Руская праваслаўная царква” або “Маскоўскі патрыярхат”.
Сінод пастанавіў, што ў выпадку адсутнасці згаданых словазлучэнняў у найменнях БПЦ і яе кананічных структур, “такія назвы трэба прывесці ў адпаведнасць з гэтым вызначэннем”.
Такім чынам, 16 ліпеня фактычна было канстатавана, што БПЦ выканала патрабаванні Святога сінода РПЦ.
Праваслаўе ў Беларусі лічыцца дамінантнай хрысціянскай канфесіяй. Руская праваслаўная царква лічыць беларускую зямлю сваёй кананічнай тэрыторыяй, а Беларускі экзархат з’яўляецца часткай РПЦ.
Прыхільнік вайны патрыярх Кірыл заклікаў будаваць саюз Беларусі і РФ на "духоўнасці"
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



