Лукашэнка запатрабаваў за два тыдні выкараніць бардак, п’янства і крадзеж у сельскай гаспадарцы

21 ліпеня, Позірк. Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын і старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў маюць “гэты і наступны тыдзень”, каб “зрабіць самыя жорсткія захады па ўсіх недахопах” у сельскай гаспадарцы. Такое патрабаванне Аляксандр Лукашэнка выставіў чыноўнікам 21 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі.
Паводле яго слоў, якія прыводзяць дзяржСМІ, “бардак, п’янства і крадзеж ніхто цярпець не будзе”.
“Пра дысцыпліну я нават не хачу шырока казаць, — цытуе Лукашэнку неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы. — Гэта аснова. Мае быць жалезнай і з пункту гледжання датрымання тэхналогіі, і з пункту гледжання стаўлення да сваіх абавязкаў”.
Упаўнаважаныя па абласцях і старшыні аблвыканкамаў папярэджаныя, што “галавой адкажуць за парадак ва ўборачнай кампаніі”.
“Я ведаю, хто там бывае, а хто — не, — адзначыў Лукашэнка. — Калі вы думаеце, што можна з прахалодцай прайсціся і потым пасядзець у кабінеце, і паказаць, што ты там бываў і нешта рабіў — так не атрымаецца”.
90% са злачынстваў у сферы сельскай гаспадаркі звязана з крадзяжамі, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ГУБЭЗ МУС Сяргей Аўсіевіч 20 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
“Прадметам злачынных замахаў з’яўляюцца гаруча-змазачныя матэрыялы, запчасткі ад сельскагаспадарчай тэхнікі і ўгнаенні”, — сказаў спікер.
Акрамя таго фіксуюцца і факты карупцыі: “Хабары атрымліваюцца службовымі асобамі сельгаспрадпрыемстваў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў пры арганізацыі працэдур закупак або заключэнні дагавораў на рамонт тэхнікі, на яе арэнду”.
Распаўсюджаным правапарушэннем ён назваў крадзеж “нафтавага вадкага паліва”. Паводле яго слоў, міліцыяй выяўленыя факты крадзяжу 8 тыс. літраў паліва, якое “ў поўным аб’ёме вернутае суб’ектам сельгаспрадпрыемстваў”.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЖыхары Беларусі сталі есці больш мяса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка



