Некаторыя “супрацоўнікі праваахоўных органаў пакрываюць” паліўных злодзеяў — Лукашэнка

21 ліпеня, Позірк. Ад пачатку жніва Міністэрства ўнутраных спраў выявіла 46 злачынстваў, у асноўным “крадзеж камплектуючых і запасных частак, хабарніцтва”, а “на першым месцы — крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі.
“У мяне на стале вынікі свежага маніторынгу, які паказаў, што мясцовая ўлада да выкаранення крадзяжоў падыходзіць абы-як або наогул гэтым не займаецца, — заявіў ён, падкрэсліўшы, што гэта застарэлая праблема. — Таму нячыстыя на руку работнікі крадуць паліва і цалкам упэўненыя ў сваёй беспакаранасці”.
“Асабліва абурае, што некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў замест таго, каб змагацца з гэтымі несунамі, уваходзяць з імі ў долю і пакрываюць, як у 90-я. Мужыкі, вы ж разумееце, што 90-х нават у гэтай дробязнай праблеме мы не дапусцім”, — дадаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, таксама было выяўлена 150 нецвярозых работнікаў. Акрамя таго, выяўленыя “прыпіскі ў аператыўнай справаздачнасці пра гатоўнасць тэхнікі і зернесушыльных комплексаў”. Па краіне пракуратура выявіла 41 выпадак, калі тэхніка была гатовая да працы “толькі на паперы”.
“Такія факты выяўленыя ў 25 раёнах Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, — падкрэсліў спікер. — На мой погляд, адна з прычын гэтага ў тым, што асобныя кіраўнікі да канца так і не засвоілі простую ісціну — кіраваць уборачнай трэба ў полі, а не з акна кабінета”.
Пасля сустрэчы з Лукашэнкам 18 ліпеня кіраўнік яго адміністрацыі Дзмітрый Круты анансаваў абмеркаванне сітуацыі з палівам у Беларусі на селектарнай нарадзе. “Сітуацыя з палівам <…> абсалютна спакойная і кіраваная ў рамках уборачнай кампаніі, але адмыслова створаная прэзідэнтам працоўная група выявіла факты крадзяжу паліва”, — заявіў тады чыноўнік.
90% са злачынстваў у сферы сельскай гаспадаркі звязана з крадзяжамі, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ГУБЭЗ МУС Сяргей Аўсіевіч 20 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. “Прадметам злачынных замахаў з’яўляюцца гаруча-змазачныя матэрыялы, запчасткі ад сельскагаспадарчай тэхнікі ды ўгнаенні”, — сказаў спікер.
У Капыльскім раёне механізатар выкраў 2,5 т паліва — УБЭЗ

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 13 дзён колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася ў 3,2 раза — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка11 жніўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 20 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі іх БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі Беларусь на 44% павялічыла інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтупень зносу асноўных сродкаў за гады кіравання Лукашэнкі павялічылася на 3,7 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


