Лукашэнка: Усіх, хто не ўмее працаваць, — у войска і ў лес, на мяжу з Украінай

21 ліпеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у войска тых, хто “дрэнна працуе, не выконвае працоўную дысцыпліну ў сельскай гаспадарцы, асабліва ў перыяд уборачнай кампаніі”. Пра гэта, як паведамляе прэс-служба палітыка, ён заявіў 21 ліпеня на селектарнай нарадзе.
“Ну, чаго мы будзем пры дэфіцыце кадраў надзяваць кайданкі? Папрасіце [міністра абароны Віктара] Хрэніна, даручэнне яму маё перадайце: усіх, хто не ўмее працаваць, — у войска і на паўднёвую мяжу. У лес. Там нашы хлопцы, Сілы спецыяльных аперацый, паводле майго загаду разгрупаваныя ўздоўж украінскай мяжы”, — сказаў Лукашэнка.
Гэта не значыць, падкрэсліў ён, што Беларусь збіраецца “на кагосьці нападаць”. “Мы ні на каго не нападаем, мы забяспечваем сваю бяспеку. Нялёгка — камарыкі, мухі, машкара і іншае. Вось туды іх, у войска. Звычайнымі салдатамі. Тыдзень падрыхтоўкі (гранатамёт, кулямёт), і туды — у распараджэнне Сіл спецыяльных аперацый”, — дадаў прамоўца.
“Гэта мой загад, — сказаў ён. — Любы чыноўнік (ва ўрадзе, аблвыканкаме, райвыканкаме) — у гаспадарку на трактар, камбайн. Не ўмееш гайкі круціць? Будзеш памочнікам, будзеш падносіць “снарады”. Любое невыкананне — у войска. Няхай там служыць. У лесе будзе сядзець. Там таксама патрэбныя кадры. Няхай у перыяд уборкі там паслужыць. І чыноўнік, і той, хто не хоча працаваць”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка


