Рэжысёр Кудзіненка пакінуў Беларусь праз пагрозу крымінальнага пераследу

27 ліпеня, Позірк. Сузаснавальнік фестывалю Bulbamovie, кіраўнік мінскай прыватнай кінашколы “КінаКалайдэр”, рэжысёр Андрэй Кудзіненка пакінуў Беларусь праз пагрозу крымінальнага пераследу, вынікае з паведамлення дырэктара згаданага фестывалю Януша Гаўрылюка.
“Беларускія ўлады абвінавацілі яго ў “экстрэмізме”, — напісаў ён 26 ліпеня на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. — Падчас ператрусаў у ягонай кватэры і ў кінашколе ўдзельнічалі 8 супрацоўнікаў АМАПу і 2 супрацоўнікі КДБ. Ператрусы працягваліся 15 гадзін. У яго забралі пашпарт і тэлефон. <…> Яму сказалі, што яму пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі”.
“Андрэй быў вымушаны ўцячы з Беларусі. <…> Сёння самае галоўнае — Андрэй у бяспецы. Хочацца верыць, што ўжо хутка ён зноў зможа здымаць кіно, а не змагацца за ўласную свабоду”, — адзначыў Гаўрылюк, папярэдзіўшы, што “ўсе мэсэнджары” Кудзіненкі і “акаўнты ў сацыяльных сетках цяпер знаходзяцца пад кантролем КДБ”.
Сітуацыю з рэжысёрам ён назваў яшчэ адным прыкладам таго, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі “знішчае незалежную культуру і пераследуе людзей мастацтва”.
Андрэй Кудзіненка нарадзіўся 20 кастрычніка 1971 года ў Брэсце. Навучаўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (быў стыпендыятам спецфонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі).
Аўтар кароткаметражных стужак, поўнаметражных фільмаў, сярод якіх “Акупацыя. Містэрыі” (2004 год; у Беларусі доўгі час быў пад забаронай з ідэалагічных прычын), “Масакра” (2010 год; створаны на “Беларусьфільме”), дакументальных твораў.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства


