Разагрэты даступнымі крэдытамі рынак новых аўтамабіляў Беларусі вырас у ліпені на 30% — БАА

4 жніўня, Позірк. Продажы новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі выраслі ў ліпені на 30% у параўнанні з чэрвенем, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).
За ліпень рэалізавана 9,6 тыс. новых легкавых аўтамабіляў. Адзначаецца, што гэта таксама на 18,5% больш, чым у траўні.
“Відавочна, што рынак новых легкавых аўтамабіляў у гэтым годзе мае ўсе шанцы пераадолець адзнаку ў 70 тыс., устанавіўшы абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю яго існавання ў краіне“, — заявіў член праўлення БАА Сяргей Варывода.
Паводле яго слоў, рынак “разагрэты імкліва выраслым аб’ёмам спажывецкага крэдытавання айчынных тавараў аўтамабільнай прамысловасці, нізкімі цэнамі на электрамабілі і ажыятажным попытам на “электрычкі” напярэдадні вычарпання квоты на ўвоз без выплаты мытнай пошліны”.
Паводле даных БАА, СЗАТ “БелДжы” ў ліпені рэалізавала рэкордныя 5,3 тыс. аўтамабіляў пад брэндамі Belgee і Geely. На іх прыйшлося больш за 55% рынку новых легкавых аўтамабіляў.
У сваю чаргу СП ЗАТ “Юнісан” прадало 596 аўтамабіляў, забяспечыўшы каля 6,2% рынку.
Такім чынам, на прадукцыю двух беларускіх аўтазаводаў прыйшлося звыш 61% ліпеньскіх продажаў.
Пасля чэрвеньскага зніжэння продажы новых электрамабіляў выраслі на 46%, да 3,5 тыс. адзінак. Іх доля ў агульным аб’ёме рэалізацыі дасягнула каля 36,5%.
Варывода адзначыў скарачэнне долі аўтамабіляў, імпартаваных з Расіі, а таксама зніжэнне продажаў гібрыдных аўтамабіляў. На яго думку, у бліжэйшыя гады асноўная канкурэнцыя на беларускім рынку новых легкавых аўтамабіляў будзе разгортвацца паміж мясцовымі вытворцамі машын з рухавікамі ўнутранага згарання, імпарцёрамі і вытворцамі электрамабіляў, тады як расстаноўка сіл будзе шмат у чым залежаць ад дзяржаўнай палітыкі падтрымкі галіны.
31 ліпеня прэс-служба Дзяржаўнага камітэта паведаміла, што ў рамках гадавой квоты на бязмытны ўвоз электрамабіляў фізічныя асобы на той момант маглі завезці ў Беларусь яшчэ 1.511 адзінак гэтай тэхнікі. Юрыдычныя асобы сваю квоту ўжо выбралі.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСыход пакупнікоў з ЕС "вельмі істотна" паўплываў на збор дзікарослых ягад у Беларусі — намесніца кіраўніка БелкаапсаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ першым паўгоддзі Белкаапсаюз закупіў у насельніцтва сельгаспрадукцыі на 200 млн рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



