Урад распарадзіўся ліквідаваць цэнтр сучасных мастацтваў, які ўжо тры месяцы рыхтаваўся да гэтага

5 жніўня, Позірк. Урад распарадзіўся ліквідаваць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (НЦСМ; Мінск), вынікае з яго пастановы ад 3 жніўня № 391. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Працэс павінен завяршыцца да 30 лістапада бягучага года.
Згодна з рашэннем, прызнаецца страціўшай сілу пастанова Саўміна ад ад 10 жніўня 2015 года “Аб стварэнні дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.
Міністэрству культуры даручана забяспечыць перадачу нявыкарыстаных бюджэтных сродкаў (44,3 тыс. рублёў) Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яшчэ 45,7 тыс. рублёў будзе накіравана Нацыянальнаму мастацкаму музею.
З дакумента незразумела, як будзе выкарыстана маёмасць цэнтра, у тым ліку нерухомая. Не ўдакладняецца, хто ініцыяваў рашэньне.
НЦСМ працаваў у Мінску ў двух карпусах: на вул. Някрасава, 3 і інш. Незалежнасці, 47 (Савецкі раён).
Цэнтр з’явіўся ў выніку зліцця “Творчых майстэрняў “Цэнтр сучасных мастацтваў” (2011−2015) і дзяржаўнага Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (1998−2015).
4 траўня стала было анансавана спыненне выставачнай дзейнасці цэнтра па вул. Някрасава, пра што НЦСМ паведаміў на сваім сайце і ў сацыяльных сетках.
У канцы чэрвеня цэнтр звярнуўся ў сацсетках да аўтараў, чые творы бралі ўдзел у выставах і знаходзяцца ў яго на захоўванні, і ўдзельнікам рэспубліканскіх конкурсаў у сферы выяўленчага мастацтва з просьбай да 24 ліпеня забраць свае працы.
Апошняя выстаўка “НЦСМ: выбранае“ у корпусе па пр. Незалежнасці павінна была прайсці з 11 чэрвеня да 23 жніўня, аднак спыніла працу датэрмінова, у мінулую нядзелю. У цэнтры паведамілі, што гэта адбылося па прычынах, якія не залежаць ад НЦСМ.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСыход пакупнікоў з ЕС "вельмі істотна" паўплываў на збор дзікарослых ягад у Беларусі — намесніца кіраўніка БелкаапсаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
