Украіна не пагражае Беларусі, але Мінск павінен разумець, з чым сутыкнецца ў выпадку далучэння да вайны — Дземчанка

8 жніўня, Позірк. Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) і Генштаб украінскіх Узброеных сіл цяпер не назіраюць “нарошчвання якой-небудзь ударнай групоўкі <…> на тэрыторыі Беларусі”, заявіў у эфіры тэлемарафону спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка.
“Але, зноў жа, ціск з боку Расіі на Беларусь захоўваецца, каб яна больш актыўна далучалася да вайны супраць нашай краіны”, — цытуе чыноўніка партал “Слова і справа”.
Дземчанка канстатаваў, што ўкраінска-беларуская мяжа цяпер “значна лепш умацаваная, чым у 2022 годзе”. Гаворка пра ўзмацненне інжынернага абсталявання, фартыфікацый і мінна-выбуховых загародаў на “найбольш пагрозлівых напрамках”.
“Беларусь павінна разумець і бачыць, што мы робім, што мы не нясем пагрозы для Беларусі, але калі раптам Беларусь сваімі сіламі вырашыць далучыцца да вайны, то яна павінна разумець, з чым ёй давядзецца мець справу”, — заявіў прадстаўнік ДПСУ.
У чэрвені стала вядома, што намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка накіраваў міністру замежных спраў Украіны Андрэю Сібігу ліст і 30-старонкавы даклад НАУ, “які фіксуе поўную трансфармацыю Беларусі ў ваенны плацдарм” Расіі.
У дакуменце пазначаны “шэраг ключавых прыкмет таго, што рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі вядзе актыўную падрыхтоўку да прамога ўступлення ў ваенны канфлікт альбо надання тэрыторыі для новых удараў”.
Украіне перададзены даклад НАУ пра "трансфармацыю Беларусі ў ваенны плацдарм РФ"

- Палітыка
- ПалітыкаУ трэцім квартале грузінскія ўлады выслалі 15 беларускіх грамадзян, з пачатку 2026 года — 39 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


