Затрыманы жыхар Латвіі, які перавозіў у салоне і багажным адсеку нелегалаў, што праніклі з Беларусі

18 жніўня, Позірк. Неграмадзянін Латвіі, які перавозіў мігрантаў, што праніклі з Беларусі, затрыманы 18 жніўня вайскоўцамі мясцовых Узброеных сіл у Краслаўскім краі, паведамляе памежная служба балтыйскай дзяржавы.
Пяць нелегалаў знаходзілася ў салоне і багажным адсеку аўтамабіля “Вольва“.
На перавозчыка заведзеная крымінальная справа. Адзначаецца, што такіх спраў з пачатку 2026 года ўзбуджана 125 у дачыненні да 101 асобы.
10 жніўня ў Латвіі пачалася аперацыя Vilkatis (“Ваўкалак”). Заяўленая мэта — скараціць паток мігрантаў, якія незаконна перасякаюць мяжу з боку Беларусі.
Згодна з праведзеным “Позіркам“ аналізам масіву аператыўных звестак памежнай службы Латвіі, спробы парушэння мяжы фіксуюцца штодня з 25 сакавіка. За мінулыя 146 дзён іх было 9.790, з пачатку года — 9.931.
На долю Латвіі ў 2026 годзе прыпадае 86,3% усіх спробаў мігрантаў трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. У 2025 годзе гэты паказчык складаў 28,1%, у 2024-м — 14,7%, у 2023-м — 32,9%.
У ноч на 11 жніўня латвійскія памежнікі ўпершыню выявілі тунэль, які вядзе з Беларусі.
* Неграмадзяне Латвіі — катэгорыя асобаў, якія пражываюць у краіне, але не маюць гістарычнага права на грамадзянства; у асноўным гэта тыя, хто прыбыў пасля 1940 года, калі Латвія была акупаваная СССР, і іх нашчадкі. Маюць усе сацыяльна-эканамічныя правы, але абмежаваныя ў палітычных (забарона на ўдзел у выбарах і інш.). У агульнай колькасці насельніцтва іх доля зніжаецца і ў 2026 годзе складае менш за 9%.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

