Прэзідэнт М’янмы прыбудзе з візітам у Беларусь

19 жніўня, Позірк. Пра візіт у Беларусь прэзідэнта М’янмы Мін Аун Хлайна паведаміла Міністэрства інфармацыі гэтай краіны са спасылкай на знешнепалітычнае ведамства.
Візіт адбудзецца пасля наведвання Мін Аун Хлайнам Расіі, дзе ён знаходзіцца 18–19 жніўня.
Падчас візіту прэзідэнт М’янмы сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным і іншымі прадстаўнікамі беларускай улады, вынікае з паведамлення.
Мін Аун Хлайн, як заяўляецца, абмяркуе пытанні “далейшага ўмацавання існуючай двухбаковай дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, уключаючы эканамічны, сацыяльны сектар і сферу бяспекі”.
У рамках візіту ён таксама прыме ўдзел “ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця” амбасады М’янмы ў Мінску і ў М’янманска-Беларускім бізнес-форуме.
Лукашэнка наведваў з афіцыйным візітам М’янму 27–28 лістапада 2025 года.
Сёлета ён наведваў М’янму 2 ліпеня.
18 чэрвеня гэтага года Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення Беларусі і М’янмы аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
25 траўня Мінск наведаў міністр абароны М’янмы Туна Аунга.
3 красавіка Лукашэнка “ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста” павіншаваў Мін Аун Хлайна з “абраннем на пасаду прэзідэнта” краіны.
У той дзень парламент М’янмы выбраў ім лідара хунты, які ўзначаліў ваенны пераварот у 2021 годзе. У выніку перавароту быў зрынуты дэмакратычна абраны ўрад дзяржсаветніка Аун Сан Су Чжы (лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру); яна і прэзідэнт Він М’ін былі арыштаваныя.
Пераварот выклікаў масавыя пратэсты, якія перараслі ў грамадзянскую вайну. Паводле ацэнак арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data), у ходзе поўнамаштабнай грамадзянскай вайны агульная колькасць загінулых магла перавысіць 90 тыс. чалавек на пачатак 2026 года.
Вынікі выбараў у М’янме не прызнаюцца апазіцыяй і дэмакратычнымі краінамі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБольш за палову аб'ёму ВУП забяспечылі з пачатку года Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–18 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



