BelPol раскрыў імёны фігурантаў шпіёнскай сеткі рэжыму Лукашэнкі ў краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі

20 жніўня, Позірк. Арганізацыя BelPol у другой частцы расследавання “Шпіёны Лукашэнкі па ўсім свеце / Агенты КДБ і ГРУ пад маскамі дыпламатаў” назвала імёны людзей, якіх лічыць шпіёнамі, што працуюць у краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў якасці дыпламатаў.
BelPol адзначае, што шпіёнская сетка ахоплівае і дружалюбныя рэжыму Лукашэнкі краіны.
Паводле інфармацыі арганізацыі, цяперашні амбасадар Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч і былы амбасадар у Японіі, па сумяшчальніцтве ў Аўстраліі і Новай Зеландыі Руслан Есін звязаныя з ГРУ (ваеннай выведкай).
Таксама ў расследаванні сцвярджаецца, што дарадца амбасады ў ААЭ Леанід Голуб з’яўляецца супрацоўнікам КДБ, які раней служыў у “Альфе” і мае пашпарт прыкрыцця; вайсковы аташэ Дзяніс Стасевіч BelPol мае дачыненне да ГРУ, ён таксама мае пашпарт прыкрыцця; консул генеральнага консульства Беларусі ў Дубаі Сяргей Аляксееў, паводле меркавання BelPol, — супрацоўнік адной са спецслужбаў Беларусі, бо ў мінулым быў вайскоўцам.
У амбасадзе ў В’етнаме з ГРУ, паводле версіі BelPol, звязаныя аташэ па пытаннях абароны Вадзім Райчонак, другі сакратар амабасады Аляксандр Мажара, а таксама старшы дарадца Алег Голубеў, які можа быць супрацоўнікам КДБ.
Сувязі з КДБ, як сцвярджаецца ў расследаванні, маюць дарадца Яўген Міронаў і першы сакратар Аляксандр Жыдко ў амбасадзе ў Індыі. З ГРУ звязаныя другі сакратар Максім Кірдзелевіч і трэці сакратар Дзяніс Сінюта з амбасады ў Пакістане.
Дарадцы па адміністрацыйна-прававых пытаннях у амбасадзе ў Ізраілі Арцёма Перзанава BelPol прылічае да супрацоўнікаў КДБ.
У амбасадзе Беларусі ў Інданезіі, адзначае арганізацыя, супрацоўнікам КДБ з’яўляецца першы сакратар Дзмітрый Маслаў.
Амбасадар Беларусі ў Паўднёвай Карэі Андрэй Чарнецкі служыў у КДБ шмат гадоў, што з’яўляецца публічнай інфармацыяй. У Кітаі супрацоўнікамі КДБ з’яўляюцца дарадца ў пытаннях бяспекі Аляксандр Лебядзянцаў і аташэ амбасады Віктар Обухаў, а памочнік вайсковага аташэ Павел Харкоў звязаныя з ГРУ.
У амбасадзе ў Сірыі дарадца па пытаннях бяспекі Андрэй Бакуновіч з’яўляецца супрацоўнікам КДБ, дарадца па гандлёва-эканамічных пытаннях Анатоль Бугурэнка — ГРУ. У Турцыі ў амбасадзе працуе супрацоўнік КДБ Іван Сіраеў, першы сакратар амбасады Сяргей Шынкевіч — таксама супрацоўнік ведамства, аташэ па пытаннях абароны Віктар Белянчук — супрацоўнік ГРУ, у консульстве ў Стамбуле супрацоўнікам КДБ BelPol называе консула Ігара Салаўёва.
Першы сакратар амбасады ў Егіпце Кірыл Чупругін, паводле інфармацыі BelPol, з’яўляецца супрацоўнікам КДБ, у Зімбабвэ — дарадца амбасады Дзмітрый Сакун можа быць звязаны са спецслужбамі, у Бразіліі супрацоўнікам КДБ названы дарадца Сяргей Папковіч, магчымым супрацоўнікам — Канстанцін Снегаўскі.
У расследаванні адзначаецца, што ў вялікай колькасці людзей, якіх BelPol адносіць да шпіёнаў, ёсць пашпарты прыкрыцця і падробленыя пасведчанні кіроўцы, выдадзеныя на выдуманыя імёны.
Таксама з расследавання можна зрабіць выснову, што многія з названых шпіёнаў — выхадцы з Расіі: альбо нарадзіліся там, альбо з’яўляюцца дзецьмі расійскіх вайскоўцаў, якія пераехалі ў Беларусь.
Гл. таксама:
Больш за 100 беларускіх шпіёнаў працуе пад дыпламатычным прыкрыццём за мяжой — BelPol
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 20% беларускіх падлеткаў праводзяць у лічбавым асяроддзі больш за 6–7 гадзін штодзень — даследаванне РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЁршыкі для ўнітазаў уключаныя ў спіс мэблі для арэнднага жылля, якое выдзяляецца дзяржслужачым у Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць звалак, якія штогод прыбірае лясная ахова, за апошнія пяць гадоў узрасла больш чым на 800Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



