28 чалавек незаконна праніклі ў Латвію праз пракапаны з Беларусі тунэль

21 жніўня, Позірк. 28 чалавек незаконна перасеклі мяжу праз выкапаны з Беларусі тунэль, паведамляе Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
Супрацоўнікі памежнай службы затрымалі мігрантаў 20 жніўня ў горадзе Краславе, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Беларуссю. Даследаваўшы пасля гэтага памежную мясцовасць, прадстаўнікі ведамства выявілі за 20 метраў ад мяжы “замаскіраваны мохам падземны ход”, гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што 28 мігрантаў вернутыя ў Беларусь.
Гэта другі выпадак выяўлення тунэлю, які вядзе з Беларусі ў Латвію. Першы такі факт зафіксаваны ў ноч на 11 жніўня, тады паведамлялася, што праз тунэль прайшло 15 мігрантаў.
Як паведамляў “Позірк”, 109 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі зафіксавала Латвія ў мінулыя суткі, 20 жніўня. Столькі ж было 16 жніўня, у наступныя тры дні актыўнасць мігрантаў была меншая — 45, 18 і 10 спробаў.
Нелегалы штурмуюць беларуска-латвійскую мяжу 149 дзён запар, з 25 сакавіка.
З пачатку жніўня колькасць спробаў перавысіла 1 тыс. (1.008), з пачатку 2026 года — 10 тыс. (10.068), што ў 1,9 раза больш, чым за ўвесь 2024 год (5.317), і на 14,2% больш, чым з 1 студзеня па 20 жніўня 2025 года (8.819).
10 жніўня ў Латвіі пачалася аперацыя Vilkatis (“Пярэварацень”). Заяўленая мэта — скараціць паток мігрантаў, якія незаконна перасякаюць мяжу з боку Беларусі.
На долю Латвіі, паводле падлікаў “Позірку”, у 2026 годзе прыпадае 86,2% усіх спробаў мігрантаў трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. У 2025 годзе гэты паказчык складаў 28,1%, у 2024-м — 14,7%, у 2023-м — 32,9%.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку жніўня Латвія зафіксавала больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку года — больш за 10 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 20% беларускіх падлеткаў праводзяць у лічбавым асяроддзі больш за 6–7 гадзін штодзень — даследаванне РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


