Абавязковая рэгістрацыя хатніх котак можа стаць добраахвотнай

26 жніўня, Позірк. Абавязковая рэгістрацыя хатніх котак можа стаць добраахвотнай, абмежаванне колькасці сабак і катоў у шматкватэрных дамах прапануецца зняць. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Надзея Сяўрук 26 жніўня на прэс-канферэнцыі, якую арганізатар — мінскі Дом прэсы — назваў “Сабака ў законе: падаткі, рэгістрацыя і правілы ўтрымання жывёл“.
Мерапрыемства планавалася правесці 22 ліпеня, але было перанесенае.
Паводле слоў Сяўрук, навацыі ўключаныя ў праект пастановы Савета міністраў аб правілах утрымання сабак і катоў, якая рыхтуецца на змену правілам, зацверджаным у 2001 годзе.
Цяпер не толькі сабакі, але і коткі падлягаюць рэгістрацыі на працягу трох дзён пасля куплі, шчанюкі і кацяняты павінны быць зарэгістраваныя ва ўзросце ад 3 да 3,5 месяца. У асобнай кватэры шматкватэрнага дома можна трымаць не больш двух жывёл.
У краіне зарэгістравана каля 24 тыс. катоў і больш за 106 тыс. сабак, паведаміла Сяўрук.
Як адзначыла прадстаўнік Мінжылкамгаса, будзе актуалізаваны таксама спіс сабачых парод, “якія патрабуюць асаблівай адказнасці ўладальніка“. Спрэчкі ў міжведамаснай рабочай групе, створанай для падрыхтоўкі пастановы выклікала пытанне ўключэння ў спіс нямецкай аўчаркі і амерыканскага стафардшырскага тэр’ера.
Дакумент распрацаваны ў працяг закона “Аб адказным абыходжанні з жывёламі”, які дзейнічае з 1 студзеня 2025 года. Паводле слоў Сяўрук, ключавым у ім стала заканадаўчае замацаванне статусу жывёлы “як жывой істоты, якая адчувае фізічныя і маральныя пакуты“.

- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым Лукашэнкі змяніў характар рэпрэсій, каб "забяспечыць іх максімальнае пашырэнне пры мінімальных рэсурсах" — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


