Мінск 22:38

У першай палове 2026 года 90% беларускіх інвестыцый за мяжой прыйшлося на РФ, доля тых, што паступілі адтуль, склала 66%

Ілюстрацыя: pixabay.com

26 жніўня, Позірк. У студзені — чэрвені 2026 года беларускія суб’екты накіравалі за мяжу інвестыцый на 3,6 млрд долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Практычна ўсе з іх прыйшліся на арганізацыі Расіі (90,3% усяго аб’ёму накіраваных інвестыцый).

Асноўнай формай накіравання прамых інвестыцый за названы перыяд “былі даўгавыя інструменты (2,4 млрд долараў, або 96,4% агульнага аб’ёму)”.

Практычна ўся сума даўгавых інструментаў ўяўляе сабой запазычанасць за тавары, работы, паслугі (2,2 млрд долараў; +32,8% у гадавым вымярэнні).

Замежныя інвестары за шэсць месяцаў 2026 года ўклалі ў рэальны сектар беларускай эканомікі 5 млрд долараў.

Асноўныя інвестыцыі былі ад суб’ектаў гаспадарання РФ (66,2%), Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (11%) і Кіпра (5,9%).

За 2025 год замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 7,6 млрд долараў — на 10,1% больш, чым у 2024-м (6,9 млрд).

У справаздачы не ўлічваюцца банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, Банк развіцця, а таксама бюджэтныя арганізацыі.

Белстат больш за два гады не называе асноўныя краіны, з якіх паступілі інвестыцыі, а таксама дзяржавы, у якія інвеставалі беларусы.

Падзяліцца: