У жыхара Салігорскага раёна канфіскаваныя незарэгістраваныя стрэльбы і боепрыпасы

29 жніўня, Позірк. Стрэльбы ІЖ і ТОЗ, часткі іншых стрэльбаў, а таксама больш за 130 боепрыпасаў рознага калібру канфіскаваныя ў жыхара Салігорскага раёна, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.
З паведамлення вынікае, што супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў выйшлі на мужчыну па наводцы — інфармацыя пра тое, што ён незаконна захоўвае зброю, пацвердзілася.
Уладальнік арсенала, як адзначаецца, патлумачыў, што “частку гэтых прадметаў ён знайшоў у паветцы на ўчастку памерлага бацькі”.
“Іншыя элементы зброі яму прывезлі знаёмыя, — заявіла абласное УУС. — Вяскоўцы нібыта знайшлі небяспечныя прадметы пры разборцы старой гаспадарчай пабудовы ў адной з вёсак Салігорскага раёна. Замест таго каб здаць зброю ў міліцыю, яны вырашылі аддаць знаходку свайму прыяцелю”.
“Сам грамадзянін, які меў нелегальны арсенал, патлумачыў, што нібыта пабаяўся паведамляць у органы ўнутраных спраў праз мінулую судзімасць за браканьерства. І вельмі дарма: добраахвотная здача зброі і боепрыпасаў пазбавіла б яго праблем з законам”, — гаворыцца ў паведамленні.
Канфіскаваная зброя накіраваная на экспертызу. Міліцыя падкрэсліла, што пасля праверкі “дзеянням кожнага будзе дадзеная прававая ацэнка”, верагодна, маючы на ўвазе не толькі мужчыну — уладальніка арсенала, але і людзей, якія перадалі яму частку арсенала.
Пра падобны выпадак у сярэдзіне ліпеня паведамляла Генеральная пракуратура са спасылкай на пракуратуру Віцебскай вобласці. Тады было заяўлена, што 48-гадовы жыхар Глыбоцкага раёна з 2019 года незаконна захоўваў агнястрэльную наразную зброю і 87 боепрыпасаў, якія належалі яго памерламу бацьку. У дачыненні да мужчыны была распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя набыццё і захоўванне агнястрэльнай наразной зброі і боепрыпасаў).
Жыхар Глыбоцкага раёна незаконна захоўваў зброю памерлага бацькі — распачатая крымінальная справа
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–28 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


