Міграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз

30 жніўня, Позірк. 1.509 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі за чатыры тыдні жніўня суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў.
80,6% спробаў прыйшлося на Латвію (1.216), 15,8% — на Літву (239), 3,6% — на Польшчу (54).
29 жніўня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) адсправаздачылася аб 8 спробах пераходу, Дзяржаўная памежная служба Латвіі — аб 97. Даныя па Польшчы за гэты дзень будуць апублікаваныя 31 жніўня.
Міграцыйны ціск на Літву ў жніўні стаў найбольш моцным за апошнія чатыры месяцы. За ўвесь ліпень САДМ паведаміла пра 163 спробы незаконнага пераходу (у 1,5 раза менш, чым за 29 дзён жніўня), за чэрвень — пра 94 (у 2,6 раза менш), за травень — пра 108 (у 2,3 раза менш).
Рэкорд застаецца за красавіком — 481 спроба (за 29 дзён — 476, або ў 1,9 раза больш, чым цяпер). У сакавіку было 149 спробаў, у лютым — 25, у студзені — 15.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–28 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


