У Гомельскай вобласці і Мінску пройдуць зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войск
1 верасня, Позірк. Аб правядзенні вучэбных збораў з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войск у Гомелі, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах Гомельскай вобласці, а таксама ў Заводскім раёне Мінска паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Зборы працягнуцца з 1 да 25 верасня пад кіраўніцтвам старшынь адпаведных выканкамаў.
Як заявілі ў ведамстве, мэта мерапрыемстваў — павысіць навыкі мясцовых органаў улады ў фарміраванні воінскіх частак і падраздзяленняў тэрытарыяльных войск, а ваеннаабавязаных — у выкананні задач паводле прызначэння.
Паведамляецца, што на завяршаючым этапе ваеннаабавязаныя Гомельскай вобласці прымуць удзел у камандна-штабным вучэнні пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл. Ваеннаабавязаныя Мінска будуць удзельнічаць у тактычным вучэнні пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінгарвыканкама.
25 жніўня ваеннае ведамства паведаміла пра пачатак вучэбных збораў з ваеннаабавязанымі, прыпісанымі да тэрытарыяльных войск у Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнах (Мінская вобласць, ад 25 жніўня), а таксама ў Ваўкавыскім раёне (Гродзенская вобласць, ад 26 жніўня).
Тэрытарыяльныя войскі — род войск Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Згодна з прынятым у 2023 годзе законам “Аб народным апалчэнні”, яго задача заключаецца ў аказанні садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці “ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў”. Стварэнне ініцыявана Аляксандрам Лукашэнкам. Фарміруецца пры кожным сельскім савеце “на добраахвотнай аснове”.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
На гэтым фоне вучэнні сілавікоў, у тым ліку ваенныя, кіроўны рэжым праводзіць практычна безупынна.
30 жніўня ў Магілёве на базе падраздзялення ўнутраных войск МУС (УВ) прайшоў “тактыка-спецыяльны занятак па спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку і масавых беспарадкаў у населеных пунктах”.
“Асноўны ўпор зроблены на блакаванне ачага напружання, рассейванне натоўпу і затрыманне правапарушальнікаў. Ваеннаслужачыя адпрацавалі тактычныя дзеянні ў элементах баявога парадку, а таксама выпрабавалі новыя формы прымянення БПЛА”, — паведамляецца ў тэлеграм-канале УВ.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 5,3 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–31 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
