РФ працягвае ціснуць на Беларусь, каб прыцягнуць яе сілы да вайны супраць Украіны — Дэмчанка

1 верасня, Позірк. Рызыка з боку Беларусі “нікуды не знікае”, украінская выведка “сочыць за тым, наколькі сітуацыя можа мяняцца”, заявіў у эфіры тэлеканала “Мы — Украіна” 1 верасня спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка.
Паводле яго слоў, Расія працягвае чыніць ціск на Беларусь: “У прыватнасці, па прыцягненні яе ўласных сіл да вайны супраць Украіны”.
“Некалькі гадоў таму Беларусь агулам казала пра стварэнне Паўднёвага аператыўнага камандавання па кірунку мяжы з Украінай. Цяпер ужо некалькі гадоў яна кажа пра разгортванне дадатковай брыгады”, — адзначыў прадстаўнік ведамства, падкрэсліўшы, што пад гэтыя мэты адбываецца ўладкаванне вайсковых аб’ектаў.
Задачай Украіны Дэмчанка назваў стварэнне “моцных абарончых пазіцый” на паўночным кірунку — па ўсёй працягласці мяжы з Беларуссю.
“Любы (нават калі гэта будуць падраздзяленні арміі Беларусі), хто паспрабуе ажыццявіць уварванне або правакацыі па кірунку нашай мяжы, атрымае адпаведную рэакцыю з боку нашых абаронцаў, — папярэдзіў ён. — Нягледзячы на ўсё тое, што адбываецца ў глыбіні тэрыторыі Беларусі, наша задача — выключна нарошчваць нашы абарончыя магчымасці. Гэта тычыцца інжынернага ўладкавання, фартыфікацыйных збудаванняў, узбраення і Сіл абароны, якія знаходзяцца на мяжы з Беларуссю”.
Паводле яго слоў, проста цяпер нарошчвання сіл на беларускай тэрыторыі — у непасрэднай блізкасці да украінскай мяжы — не фіксуецца.
Разам з тым Беларусь, падкрэсліў спікер ДПСУ, “увесь гэты час працягвае падтрымліваць краіну-тэрарыста, нагнятае ў інфармацыйнай прасторы і працягвае нарошчваць пэўныя свае магчымасці”.
На пачатку жніўня Дземчанка канстатаваў, што ўкраінска-беларуская мяжа цяпер “значна лепш умацаваная, чым у 2022 годзе”. Гаворка ішла пра ўзмацненне інжынернага абсталявання, фартыфікацый і мінна-выбуховых загарод на “найбольш пагрозлівых кірунках”.
“Беларусь мае разумець і бачыць, што мы робім, што мы не ўяўляем пагрозы для Беларусі, але калі раптам Беларусь сваімі сіламі вырашыць далучыцца да вайны, то яна павінна разумець, з чым ёй давядзецца мець справу”, — заявіў прадстаўнік ДПСУ.
У лютым 2022 года Лукашэнка надаў тэрыторыю Беларусі для ўварвання расійскіх войскаў на поўнач Украіны, а таксама для абстрэлаў украінскай тэрыторыі.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

