Расія вярнула ў Беларусь 750 кг мясной і малочнай прадукцыі, якая перавозілася без дакументаў
4 верасня, Позірк. Аб спыненні трох выпадкаў незаконнага перамяшчэння агулам 750 кг гатовай мясной і малочнай прадукцыі, якая перавозілася з Беларусі, паведаміла 3 верасня Паўночна-Заходняе ўпраўленне Федэральнай службы РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Выпадкі выявілі з 20 да 27 жніўня ў в. Лабок на расійска-беларускім участку дзяржаўнай мяжы ў Пскоўскай вобласці.
Пры праверцы інспектары ўстанавілі, што на партыі малака і каўбасных вырабаў не было ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і бяспеку прадукцыі. Акрамя таго, тавары, якія патрабуюць захавання тэмпературнага рэжыму, перавозіліся без халадзільнага абсталявання, з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў.
“Перамяшчэнне 750 кг гатовай прадукцыі па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза забаронена, у суправаджэнні актаў аб вяртанні грузы былі вернуты на тэрыторыю <…> Беларусі”, — гаворыцца ў рэлізе.
У адносінах да ўладальнікаў прадукцыі складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



