Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі ў РФ прадукцыі Слуцкага сыраробнага камбіната

9 верасня, Позірк. Аб часовым абмежаванні паставак прадукцыі ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” (Мінская вобласць) паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Прычынай названа выяўленая ў смятане “неадпаведнасць па дражджах”.
Ведамства звярнулася ў беларускі Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду з просьбай змяніць статус слуцкай кампаніі ў рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюза на “часова абмежаваны”.
Пры гэтым прадукцыя слуцкага камбіната, адгружаная да 8 верасня ўключна, павінна прымацца ў Расіі ў звычайным рэжыме.
Акрамя таго, Рассельгаснагляд папрасіў устанавіць статус “узмоцнены лабараторны кантроль” для яшчэ чатырох беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з першасным выяўленнем парушэнняў.
У філіяле “Камянецкі” Брэсцкай міжраённай гандлёвай базы выяўлена сальманела ў ялавічыне. На Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы бактэрыі групы кішачнай палачкі (БГКП) выяўлены ў гатовай мясной прадукцыі з мяса птушкі.
У ТАА “Першы мясны” (Гомельскі раён) БГКП і неадпаведнасць паказчыка КМАФАнМ (колькасць мезафільных аэробных і факультатыўна-анаэробных мікраарганізмаў) выяўленыя ў ялавічыне, на Слуцкім мясакамбінаце (уваходзіць у ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”) — у паўфабрыкатах з ялавічыны.
Інфармацыя аб прапанаваных зменах статусу беларускіх прадпрыемстваў накіраваная Рассельгаснаглядам кіраўнікам тэрытарыяльных упраўленняў ведамства.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
