Бяляцкаму ў Вашынгтоне ўручаны медаль фонду NED за служэнне дэмакратыі

11 верасня, Позірк. Медалём Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (NED) за шматгадовую працу дзеля свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі ўзнагароджаны 10 верасня ў Вашынгтоне (ЗША) старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна“, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы палітвязень Алесь Бяляцкі.
Праваабаронца, як адзначаецца, узнагароджаны за “ўклад у служэнне дэмакратыі”, заяўляецца, што ён “перажыў зняволенне і пераслед за супраціў аўтарытарызму, дакументаванне злоўжыванняў беларускага рэжыму і абарону людзей, чые асноўныя правы былі парушаныя”.
“Яшчэ дзевяць месяцаў таму я сядзеў у турме ў жорсткіх умовах і не мог сабе ўявіць, што калі-небудзь выйду на волю. Ніводнай хвіліны пасля вызвалення я не забываю, што ў лукашэнкаўскіх турмах знаходзяцца яшчэ больш за 900 зняволеных“, — сказаў Бяляцкі, атрымліваючы ўзнагароду.
Праваабаронца адзначыў, што два гады таму NED адзначыў гэтым медалём дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую: “А цяпер тут я — гэта прызнанне свабодалюбнага памкнення беларускага народа, які хоча жыць у незалежнай і дэмакратычнай краіне“.
У сваім выступе ён падкрэсліў, што перспектыва вяртання міру, свабоды і справядлівасці ў “наш рэгіён“ залежыць ад “моцы ўкраінскага духу, ад адзінства вольнага свету і ад далейшага лёсу Беларусі“.
Арганізатары, у сваю чаргу, адзначылі, што “лаўрэаты гэтага года нагадваюць пра тое, што імкненне да свабоды, якое натхніла заснаванне Амерыкі, да гэтага часу рухае людзьмі па ўсім свеце — і застаецца адной з самых магутных сіл, якія фарміруюць нашу будучыню”.
Медаль за служэнне дэмакратыі NED заснаваў у 1999 годзе. Ёю ўзнагароджваюць людзей, якія дзякуючы асабістай адданасці ўнеслі значны ўклад у развіццё свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі. Сярод папярэдніх атрымальнікаў — польскі палітык і адзін з лідараў “Салідарнасці“ Лех Валенса, чэшскі прэзідэнт Вацлаў Гавел, Далай-лама, а таксама іншыя вядомыя дзеячы дэмакратычнага руху.
NED — амерыканскае дзяржаўнае агенцтва, створанае ў 1983 годзе. У асноўным яно фінансуецца Кангрэсам з дапамогай грантаў, размеркаваных Інфармацыйным агенцтвам ЗША (USIA).
Фонд паведаміў аб узнагароджанні праваабаронцы медалём у жніўні.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ жніўні 2026 года найбольш падаражэлі маторная аліва, авіяквіткі і кветкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства10 верасня ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 94 гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–10 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства



