“Сіцібанк” павінен вярнуць у Беларусь “захраслыя” грошы — прэс-служба Лукашэнкі са спасылкай на Коўла

15 верасня, Позірк. “Захраслыя” ў амерыканскім “Сіцібанку” грошы павінны быць “размарожаныя і вернутыя” ў Беларусь. Пра гэта, паводле інфармацыі прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, заявіў на сустрэчы з беларускім палітыкам 15 верасня ў Мінску спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл.
“Я цалкам абсалютна падтрымліваю вашы патрабаванні. Фактычна вы абсалютна маеце рацыю. Гэтыя грошы павінны быць размарожаныя і вернутыя. Мы звярнуліся да банка з просьбай размарозіць гэтыя сродкі. Цяпер выпрацоўваем механізм таго, як гэта зрабіць. Як толькі мы атрымаем канкрэтны адказ ад банка, мы адразу вам паведамім”, — паабяцаў амерыканскі госць.
Пра “захраслыя” ў “Сіцібанку” грошы Лукашэнка заявіў прадстаўнікам СМІ 11 верасня, каментуючы будучы візіт Коўла.
Тады палітык паведаміў пра нібыта пастаўку беларускіх калійных угнаенняў Вашынгтону: “Цяпер грузім калій — прадаём Злучаным Штатам Амерыкі. <…> Вось у нас вызвалілася. Мы ж закантрактавалі іх (угнаенні. — “Позірк”.) на гэты год, на наступны год разгледзім. Цяпер з’явілася магчымасць судна загрузіць (заўтра дакладна скончым загрузку) — забірайце”.
“Але даўжок вярніце. 43–44 мільёны долараў нашых у “Сіцібанку” захраслі — кампанія, якая з намі супрацоўнічала, заплаціла грошы. У багатай Амерыкі захраслі. Вы нам, калі ласка, вярніце гэтыя грошы. Урад мне паведаміў пісьмова. Грошы вярніце! Гэта ж ганьба для ЗША. Потым мы з вамі будзем дамаўляцца пра больш сур’ёзныя рэчы”, — сказаў ён, не патлумачыўшы, што мае на ўвазе.


- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаФрыдман: Новыя ўлады Сербіі ў дачыненні да Беларусі, хутчэй за ўсё, будуць прытрымлівацца курсу ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства

