Начальнік Генштаба Муравейка прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі

28 верасня, Позірк. Намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку, паведамляе тэлеграм-канал “Пул Первого”.
Да гэтага часу 55-гадовы ваенны займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны.
На вызваленую пасаду ў ваенным ведамстве назначаны 49-гадовы Уладзімір Белы (у ліпені гэтага года стаў намеснікам міністра абароны, з 2023 года быў начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі ВС).
Кадравыя рашэнні Лукашэнка патлумачыў тым, што яму “вельмі важна мець некалькі альтэрнатыўных пунктаў гледжання на сітуацыю ў <…> сілавых падраздзяленнях”.
“Я хачу, каб нашы Узброеныя сілы былі гатовы да самых сур’ёзных сутыкненняў, мерапрыемстваў, каб іх пазбегнуць”, — заявіў ён.
Пра Белага Лукашэнка сказаў: “Ён будзе пад сур’ёзным поглядам, можа недзе і прэсам прэзідэнта ўжо не толькі праз Дзяржсакратарыят [Рады Бяспекі], але і [праз] Адміністрацыю прэзідэнта. Так жыццё складваецца. Без крыўд, вы ведаеце мае падыходы. Я павінен ведаць, усё, што адбываецца ва Узброеных сілах”.
Муравейка нарадзіўся 26 верасня 1971 года ў горадзе Мар’іна Горка (Мінская вобласць). У 1992 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, праходзіў ваенную службу ва Узброеных сілах.
З 20 чэрвеня 2013 года па 10 лютага 2022-га — намеснік начальніка Генеральнага штаба — начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення.
З 10 лютага 2022 года па 23 траўня 2024-га — першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі
23 траўня 2024 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба — першым намеснікам міністра абароны.
Муравейка ўнесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, Швейцарыі, Албаніі, Боснім і Герцагавіны, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Малдовы, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Украіны, Канады.
Военачальнік неаднаразова рабіў неадназначныя заявы.
У кастрычніку 2023 года Муравейка заявіў: “Літва фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу. Па ўсіх нормах міжнароднага права такі крок адносіцца да эканамічнай агрэсіі. З пункту гледжання банальнай логікі мы маем усе падставы, каб прасекчы жыццёва важны для нас калідор сілай зброі”.
У чэрвені 2024 года, гаворачы аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай ядзернай зброі, ён выказаўся: “Мы навучыліся звяртацца з гэтай зброяй. Мы ўмеем упэўнена яе прымяняць. Мы здольныя гэта рабіць і, можаце не сумнявацца, мы гэта зробім, калі суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны будзе створана пагроза”.
“Мірнае неба — гэта ж не нешта ўмоўнае, абстрактнае. Гэта сапраўды калі свеціць сонца, няма дыму ад падпаленых гарадоў, вёсак, лясоў, калі не чакаеш прылёту беспілотнікаў, снарадаў”, — заяўляў Муравейка ў лістападзе 2024-га на фоне ваенных дронаў, якія сістэматычна ўлятаюць у Беларусь.
Таксама ён публічна сумняваўся ва ўменні НАТО “нешта рабіць”, апісваў расійскую армію як “самую магутную і моцную ў свеце”.
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



