У Літве знойдзеныя кантрабандныя беларускія цыгарэты на 22 тыс. еўра

6 кастрычніка, Позірк. Аб выяўленні чарговай партыі кантрабандных цыгарэт паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Груз перакінуты праз агароджу на мяжы з Беларуссю, знойдзены 4 кастрычніка супрацоўнікамі памежнай заставы Падвароніс у раёне вёскі Жалтунай Шальчынінкскага раёна.
САДМ паведамляе аб 16 скрутках з цыгарэтамі NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт кантрабанды склаў 22.080 еўра.
Пры гэтым, як заяўлена, пры аглядзе тэрыторыі побач са скруткамі памежнікі выявілі яшчэ тры невялікія пакеты, загорнутыя ў поліэтыленавую плёнку. У іх знаходзілася драўняная дранка.
Пачата дасудовае расследаванне. Звяртаецца ўвага, што за такое злачынства ў Літве прадугледжаны штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў. У той жа час САДМ адзначае, што меркаваныя атрымальнікі кантрабанднага грузу за ім не з’явіліся.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаФрыдман: Новыя ўлады Сербіі ў дачыненні да Беларусі, хутчэй за ўсё, будуць прытрымлівацца курсу ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваКаля 150 тыс. беларускіх турыстаў штогод наведваюць ААЭ — амбасадарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМінск вырашае пастаўленыя Злучанымі Штатамі пытанні для вяртання іх амбасады ў Беларусь — РыбакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



