Лукашэнка адмаўляе датычнасць Мінска да інцыдэнту з узброенымі людзьмі на латвійска-беларускай мяжы

13 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка адмаўляе датычнасць Мінска да інцыдэнту з узброенымі людзьмі на латвійска-беларускай мяжы, які здарыўся на пачатку гэтага месяца. На нарадзе з сілавікамі 13 кастрычніка ў Мінску палітык заявіў, што гэтая сітуацыя нібыта была інсцэнаваная Латвіяй.
“Мы цудоўна ведаем (пра гэта мне ўжо паведамілі), што гэта было зроблена ўсё як інфармацыйная нагода атрымаць грошы ад Еўрапейскага саюза самімі латышамі”, — цытуе спікера яго прэс-служба. Ніякага пацвярджэння сваім словам ён не прадставіў.
Тое, што нібыта “здзейснілі латвійцы на мяжы”, Лукашэнка назваў глупствам. “Мы да гэтага не маем ніякага дачынення, што мы там [нібыта] прабраліся на іх тэрыторыю — людзі ў масках, вайскоўцы — некага схапілі, захапілі або заштурхнулі туды нейкую групу мігрантаў. Большага глупства не прыдумаеш”, — заявіў палітык.
Паводле слоў Лукашэнкі, падобныя аперацыі — “з заходам на тэрыторыю суседняй дзяржавы” — немагчымыя без узгаднення з ім. “Са мной падобныя рэчы не ўзгадняліся. А значыць, і не праводзіліся. Я гэта ведаю дакладна. Бо ваша выканаўчасць абсалютна не выклікае сумневу”, — звярнуўся ён да кіраўніцтва сілавых структур.
Палітык сцвярджае, што ў СМІ “нарастае гэтая хлусня” на адрас Беларусі, нібыта таму, што суседнім краінам Захаду “патрэбныя грошы”.
6 кастрычніка міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава заявіў пра “асабліва дэманстратыўную і агрэсіўную” правакацыю на мяжы з Беларуссю. Паводле яго слоў, узброеныя людзі ў масках спрабавалі пераправіць на латвійскую тэрыторыю каля 20 мігрантаў, перасеклі мяжу, пашкодзілі абсталяванне і выкралі камеры відэаназірання.
12 кастрычніка партал LSM паведаміў, што адказнасць за гэты інцыдэнт узяла на сябе малавядомая групоўка “Чорныя русы”. Латвійскія эксперты выказалі здагадку, што за ёй могуць стаяць спецслужбы Беларусі і Расіі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧысты прыбытак рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за тры кварталы зменшыўся ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку рознічны тавараабарот вырас на 8,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 15% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



