На малочна-таварнай ферме ў Добрушскім раёне загінуў рабочы

20 кастрычніка, Позірк. На малочна-таварнай ферме ў Добрушскім раёне (Гомельская вобласць) 18 кастрычніка загінуў 55-гадовы рабочы, паведаміла 20 кастрычніка прэс-служба Следчага камітэта.
Згодна з папярэднімі данымі, у той вечар на ферме “Гардуны” жывёлавод, падмяняючы слесара, ачышчаў гаспадарчае памяшканне ад прадуктаў жыццядзейнасці жывёл.
Падчас выканання працы мужчына ўпаў на “рухомыя элементы механізма сістэмы гноевыдалення — шасцярні і ланцугі канвеера”. Трапіўшы ў працоўнае абсталяванне, ён атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр.
Следчы разам са спецыялістамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз агледзеў вытворчае памяшканне і механізм канвеера. Вынятая дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі, апытаныя работнікі і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Дакладная прычына смерці будзе вядомая пасля судова-медыцынскай экспертызы.
19 кастрычніка паведамлялася пра гібель 40-гадовага рабочага на будаўніцтве станцыі метрапалітэна на вул. Максіма Багдановіча ў Мінску.
14 кастрычніка ў Магілёве на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў 57-гадовы рабочы загінуў у выніку падзення з вышыні каля трох метраў.
8 кастрычніка загінуў 17-гадовы падсобны рабочы на адным з прадпрыемстваў Брэсцкага раёна.
У красавіку намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Такун паведаміў, што за апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два. Паводле даных ведамства, у 2025 годзе зафіксаваны гістарычны мінімум колькасці смяротных выпадкаў на працы — 103.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі ў гадавым вымярэнні на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГенпракуратура канстатуе рост колькасці карупцыйных злачынстваў у 2026 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка


