Мінск 17:10

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 25 тон бульбы

28 кастрычніка, Позірк. Пра вяртанне ў Беларусь больш за 25 тон харчовай бульбы, якая перавозілася з Гомельскай вобласці ў Расію без фітасанітарных дакументаў, паведаміла 28 кастрычніка Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

Груз быў затрыманы 20 кастрычніка каля беларускай мяжы супрацоўнікамі ўпраўлення ведамства па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях.

918 палімерных сетак з бульбай перадалі на склад часовага захоўвання для правядзення кантрольных мерапрыемстваў. Аднак, нягледзячы на тое, што экспертыза не выявіла ва ўзорах шкодных каранцінных арганізмаў, далейшае перамяшчэнне клубняплода ў Расію спынілі, вярнуўшы прадукцыю ў Беларусь.

Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Падзяліцца: