Мінабароны Польшчы заявіла аб парушэнні паветранай прасторы краіны двума беларускімі верталётамі (дапоўнена)
дададзены шосты абзац
1 жніўня, BPN. Два беларускія верталёты 1 жніўня парушылі паветраную прастору Польшчы, паведаміла Міністэрства абароны гэтай дзяржавы.
У сувязі з гэтым кіраўнік абароннага ведамства Марыюш Блашчак склікаў пасяджэнне Камітэта па нацыянальнай бяспецы і пытаннях абароны, на якім было заяўлена, што “перасячэнне мяжы адбылося ў раёне вёскі Белавежа (Падляскае ваяводства) на вельмі нізкай вышыні, якая ўскладняе выяўленне радыёлакацыйнымі сістэмамі”.
Блашчак даручыў павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы і выдзеліць дадатковыя сілы і сродкі, у тым ліку баявыя верталёты.
Паводле звестак ведамства, Расія і Беларусь апошнім часам “актывізавалі гібрыдныя дзеянні супраць польскага боку”.
Аб інцыдэнце паведамілі ў НАТО. Павераны ў справах Беларусі выкліканы ў МЗС Польшчы для высвятлення інцыдэнту.
“Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча выказала рашучы пратэст і заклікала беларускі бок неадкладна і падрабязна растлумачыць тое, што адбылося. Польскі бок падкрэсліў, што інцыдэнт успрымаецца як чарговы элемент эскалацыі напружанасці на польска-беларускай мяжы. Польшча чакае, што Беларусь устрымаецца ад такой дзейнасці”, — адзначыў МЗС краіны.
Мінабароны Беларусі абвергла парушэнне польскай паветранай прасторы.

- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Рэжым шантажуе сваякоў сябраў АПК у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіжнародная платформа па зборы доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі мае сведчанні 2,7 тыс. ахвяраў рэпрэсій (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый па выплаце падаткаў павялічылася за месяц на 0,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі чысты прыбытак арганізацый вырас толькі ў трох рэгіёнах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка