Генпракуратура накіравала ў суд справу пяці “ўдзельнікаў палка Каліноўскага”

16 лістапада, Позірк. Генеральная пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд крымінальную справу ў дачыненні да пяці ваяроў палка імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе на баку Украіны, які наглядны орган у паведамленні 16 лістапада называе “ўзброенай злачыннай арганізацыяй”.
У парадку спецыяльнай вытворчасці ім інкрымінаваныя “злачынствы экстрэмісцкай і тэрарыстычнай скіраванасці супраць інтарэсаў Беларусі”.
Генпракуратура заявіла, што мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай у дачыненні да абвінавачаных “выкарыстаная правільна, падстаў для яе змянення або скасавання няма”. Паколькі вядзецца спецвытворчасць, імаверна, гэтая мера абраная завочна. Імёны абвінавачаных не называюцца.
Сярод артыкулаў, якія ставяцца ў віну, акт тэрарызму і пагроза яго здзяйснення, арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі, прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін, стварэнне “экстрэмісцкага фарміравання” і ўдзел у ім, змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам ды інш.
Паводле матэрыялаў справы, у 2022 годзе група грамадзян стварыла “злачынную супольнасць” — полк імя Кастуся Каліноўскага, які, згодна з версіяй абвінавачання, ставіў за мэту гвалтоўны захоп улады ў Беларусі.
“Асноўнымі спосабамі дасягнення такой мэты былі вызначаныя вербаванне, навучанне і падрыхтоўка грамадзян, якія негатыўна ставіліся да палітычнай сістэмы Беларусі, пераважна этнічных беларусаў, для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку Украіны, а таксама экстрэмісцкая і тэрарыстычная дзейнасць супраць інтарэсаў Беларусі, у тым ліку наступнае ўзброенае ўварванне на тэрыторыю краіны”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што абвінавачаныя ў розны час увайшлі ў склад палка і выконвалі функцыі начальніка штаба, байца, інструктара, а таксама камандзіра медыцынскай роты.
Генпракуратура заявіла пра “рэальнае дзеянне прынцыпу непазбежнасці адказнасці” за любое здзейсненае злачынства, а таксама працяглыя тэрміны даўнасці па злачынствах “экстрэмісцкай” і “тэрарыстычнай” скіраванасці.
1 кастрычніка 2026 года Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да пяці грамадзян, якія, паводле інфармацыі праваабаронцаў, звязаныя з палком Каліноўскага. Гаворка пра Арцёма Войніча, Аляксандра Грыба (Грыгор’ева), Алега Калуша, Яўгена Лістапада і Аляксандра Буцько. Не выключана, што менавіта іх справу Генпракуратура зараз накіравала ў суд.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧысты прыбытак рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за тры кварталы зменшыўся ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку рознічны тавараабарот вырас на 8,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 15% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
