Японія ўвяла санкцыі супраць беларускіх уладаў
8 сакавіка, BPN. Урад Японіі ўвёў санкцыі супраць беларускіх уладаў, якія лічыць саўдзельнікамі расійскай агрэсіі ва Украіне.
У спіс фізічных асоб увайшлі Аляксандр Лукашэнка, яго сыны Віктар і Дзмітрый (адпаведна прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта і старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба), Наталля Качанава (спікер Савета Рэспублікі), Наталля Эйсмант (прэс-сакратар Лукашэнкі), Іван Кубракоў (міністр унутраных спраў), Дзмітрый Гора (старшыня Следчага камітэта), Андрэй Швед (генеральны пракурор), Алег Гайдукевіч (дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па замежных справах).
Пад санкцыі трапілі таксама Аляксей Алексін, Мікалай Варабей (саўладальнікі “Брэміна Груп”), Аляксандр Шатроў (сузаснавальнік “Сінезіс Груп”), Аляксандр Зайцаў (уладальнік “Сохра Груп”).
Уводзяцца санкцыі супраць “Белтэхэкспарту”, “Сінезіс Груп”, мінскага электрамеханічнага завода “Агат”, “140-га рамонтнага завода”, “Белшыны”, “Дана Холдынгс / Дана Астра”, “Сохра Груп”, “Брэміна Груп”, “Новай нафтавай кампаніі”, “Гродна Азот”, “Інтэграла”, а таксама Міністэрства абароны і ўсіх вайсковых часцей, разведкі, міліцыі.
Забараняецца экспарт у Беларусь тавараў, якія могуць быць выкарыстаны ў вайсковых мэтах.
Японскім экспарцёрам з 15 сакавіка забаронена атрымліваць плацяжы ад “Інтэграла”, які выпускае паўправаднікі для выкарыстання ў ВПК.
“Мы не можам ігнараваць яўнае дачыненне Беларусі [да вайны супраць Украіны]”, — заявіў генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Хіракадзу Мацуна, якога цытуе The Japan Times.

- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія 75 дзён запар фіксуе спробы незаконнай міграцыі з Беларусі, за першы тыдзень чэрвеня іх колькасць перавысіла 500Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка

